Уладзімір Пятровіч Сыты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Пятровіч Сыты
Дата нараджэння 5 сакавіка 1943(1943-03-05)[1][2] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера кардыялогія[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1993)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Уладзімір Пятровіч Сы́ты[4] (нар. 5 сакавіка 1943) — вучоны ў галіне кардыялогіі, доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Бандары (Гродзенскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1960 годзе скончыў сярэндюю школу ў Скідзелі і паступіў у Гродзенскі медыцынскі інстытут[5]. Інстытут скончыў у 1966 годзе. Працаваў намеснікам галоўнага ўрача раённай бальніцы ў гарадскім пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці[5]. У снежні 1966 года прызваны на ваенную службу ў Савецкую Армію, а пасля звальнення са службы ў 1967 годзе працаваў ў Слонімскім туберкулёзным дыспансеры[5]. Неўзабаве, як афіцэр запасу, быў зноў прызваны ў армію і праходзіў службу ў Талінскім пагранічным атрадзе на пасадзе начальніка пункта медыцынскай дапамогі[5]. Пасля звальнення са службы ў 1971 годзе У. М. Сыты быў залічаны ўрачом-ардынатарам тэрапеўтычнага аддзялення гарадской бальніцы ў Таліне, дзе падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю[5]. У 1975 годзе пераведзены на працу ў Мінскую абласную клінічную бальніцу, дзе займаў пасаду загадчыка аддзялення[5]. У1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Са студзеня 1980 года У. М. Сытаў абраны на пасаду асістэнта кафедры кардыялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (сучасны Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»). У 1990—1999 гадах займаў пасаду галоўнага тэрапеўта Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Терапия ИБС с помощью ультразвука»[5]. У 1996 годзе абраны загадчыкам наноў створанай кафедры герыятрыі і геранталогіі, з 2003[5] года прафесар.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці У. П. Сытага — вывучэнне патагенезу, клінікі і лячэння захворванняў, звязаных з узростам, тэрапіі ішэмічнай хваробы сэрца з дапамогай ультрагуку. Аўтар больш за 200 навуковых публікацый, сааўтар чатырох манаграфій[5]. Пад кіраўніцтвам У. П. Сытага выканана і абаронена 6 кандыдацкіх дысертацый[5]. У 1996—2001 гадах займаў пасаду старшыні праўлення Беларускага таварыства тэрапеўтаў[5]. Прэзідэнт Беларускага грамадскага аб’яднання герыятраў і герантолагаў, член праўлення Міжнароднага таварыства тэрапеўтаў[5].

Сярод апублікаваных прац:

  • Актуальные вопросы патологии подросткового возраста и медицинского обеспечения подростков, учащейся и студенческой молодежи: материалы конференции (27 мая 1997 года) / [редколлегия: В. П. Сытый (главный редактор), Г. Н. Мурашко]. — Минск : [б. и.], 1997. — 61 с.;
  • Артериальная гипертензия у пожилых: особенности этиопатогенеза, диагностики и лечения: Практ. пособие для врачей / В. П. Сытый. — Мн., 2002. — 20 с.;
  • Практическое пособие по терапии / И. И. Гончарик, В. П. Сытый. — Мн.: Вышэйшая школа, 2002. — 524, [1] с.;
  • Сердечно-сосудистые заболевания у пожилых / Сытый В. П. — Мн.: [б. и.], 2003. — 152 с.;
  • Сердечно-сосудистые заболевания у пожилых / В. П. Сытый. — Минск: Зорны верасень, 2006. — 155 с.;
  • Концептуальные основы деятельности общественных медицинских объединений в современной истории Беларуси / В. П. Сытый, С. В. Барковская // Материалы XI республиканской научной конференции по истории медицины и фармации, 3 ноября 2009 г., Витебск / [редколлегия: Э. А. Вальчук, Е. М. Тищенко (ответственные редакторы) и др.]. — Минск, 2009. — С. 54―55.;
  • Медико-педагогические проблемы охраны здоровья учащихся и безопасности жизнедеятельности: материалы 10-й научно-практической конференции, Минск, 25 октября 2013 г. / под общей редакцией В. П. Сытого. — Минск: Тирас-Н, 2013. — 148 с.;
  • Социальная медицина: (методическое пособие для студентов учреждений высшего образования, обучающихся по специальности 1-86 01 01 «Социальная работа») / Сытый В. П., Сытый Ю. В. — Минск: Тирас-Н, 2017. — 227 с.
  • Аналіз паэтычнай творчасці паэта-медыка Карыцькi С. С. / Сыты У. П., Варывоцкі С. У., Мігаль Я. — Мн.: «Зималетто», 2012;
  • Кантэксуальная прастора творчасці паэта-ўрача А. П. Мельнікава / Сыты У. П., Варывоцкі С. У. — Мн.: «Тирас-Н», 2014.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]