Улугбек

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Улугбек (рэканструкцыя па чэрапе)

Мірза (пазней Султан) Мухамед ібн Шахрух ібн Цімур Улугбек Гураган (перс. میرزا محمد طارق بن شاهرخ, узб. Mirzo (keyinchalik Sulton) Muhammad ibn Shohruh ibn Temur Ulug'bek Ko'ragon; 22 сакавіка 1394, Сальтаніе — 27 кастрычніка 1449, Самарканд) — кіраўнік дзяржавы Цімурыдаў, сын Шахруха, унук Тамерлана. Вядомы як выдатны астраном і астролаг. Тытул Гуркані (Гураган) Gurkān - іранізаваны варыянт мангольскага күрүгэн або хүргэн, «зяць», «ханскі жаніх». Тытул Гуркані першым прыняў Тамерлан, які парадніўся з домам Чынгізідаў.