Тамерлан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Тамерлан, таксама Ціму́р, Амір Ціму́р, Тэмурле́нг, Цімур Кульгавы, Жалезны кульга (па-чагатайску: تیمور, літаральна: жалеза, 21 сакавіка 133618 лютага 1405) — сярэднеазіяцкі дзяржаўны дзеяч і палітык, заснавальнік дынастыі Цімурыдаў, эмір 13701405 гадоў не будучы нашчадкам Чынгісхана. Тымур усё жыццё панаваў праз падстаўных ханаў-нашчадкаў, якія фактычна былі марыянеткамі ў яго руках. Сталіцай сваёй імперыі Тымур абраў горад Самарканд. Ён спрыяў развіццю навукі і культуры, асабліва шмат увагі надаючы будаўніцтву палацаў, мячэцей, маўзалеяў. Валодаючы выбітнымі арганізатарскімі і ваеннымі здольнасцямі, ён здолеў сфарміраваць шматлікае, дысцыплінаванае і добра ўзброенае войска.

Цімур меў цюркскае паходжанне[1]. З'яўляецца прапрадзедам Бабура, заснавальнік дынастыі Вялікіх Маголаў, якія з'яўляліся кіраўнікамі імперыі Вялікіх Маголаў ў Індыі да 1857 года[2][3][4]. Цімур быў дзедам Улугбека, генія астраноміі і матэматыцы, які стварыў адну з самых вялікіх абсерваторый у ісламскім свеце. А таксама збудаваў медрэсэ ў Самаркандзе і Бухары, ператварыўшы гэтыя гарады ў сусветныя культурныя цэнтры навучання ў Цэнтральнай Азіі[5].

Таксама вядомы пад імёнамі Амір Тэмур, Тэмурленг, Цімур Кульгавы, Жалезны кульга.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Ходжа-Ільгар/Кешы ля Шагрэсабзу (цяпер Кашкадар’інская вобласць, Узбекістан). Паходзіў з атурэчанага мангольскага племені барласаў. Сын бека Тарагая. У 1362 годзе паступіў на службу да мангольскага хана Таглук-Цімура, які захапіў уладу ў Маверанахры, і быў прызначаны кіраўніком Кашкадар’інскага вілаята. Пасля прызначэння кіраўніком Маверанахра Ільяс-Хаджы, Тамерлан адасобіўся і стаў самастойным уладаром. Уклаў саюз з кваладаром Балха і Самарканда эмірам Хусейнам і пачаў доўгую барацьбу супраць Ільяса-Хаджы і яго бацькі. У 1362 годзе пад час адной з сутычак Тамерлан быў паранены ў нагу і з таго часу кульгаў (адсюль мянушка).

У 1370 годзе Цімур сам захапіў уладу над Маверанахрам і прыняў тытул вялікага эміра. Потым скінуў з прастола і забіў эміра Хусейна, ажаніўся з яго ўдавой і прыняў тытул «гурхан» (па-чагатайску азначае «зяць» дому Чынгісхана). Цімур, не будучы нашчадкам Чынгісхана, усё жыццё правіў праз падстаўных ханаў-чынгісідаў (нашчадкаў Чынгісхана), якія былі марыянеткамі ў яго руках. Сталіцай дзяржавы Цімура стаў горад Самарканд. Цімур спрыяў развіццю навукі і культуры, асабліва шмат увагі надаючы будаўніцтву палацаў, мячэцей, маўзалеяў. Валодаючы выбітнымі арганізатарскімі і ваеннымі здольнасцямі, сфарміраваў вялікае, дысцыплінаванае і добра ўзброенае войска.

У выніку шматлікіх ваенных выпраў Цімур захапіў і далучыў да сваёй дзяржавы амаль усе абшары тагачаснага іранамоўнага свету за выняткам Паўночнай Індыі: у 1381 годзе заваяваў Харасан, 1384 — Гурхан, 1385 — Паўночны Іран, 1386 — Азербайджан, 1387 — Ісфахан. Выправы Цімура мелі захопніцкі характар. У 13761377 гадах Цімур падтрымаў хана Гійясэдзіна Тахтамыша ў барацьбе за сынгацкі пасад, пасля чаго апошні, аб'яднаўшы Белую і Сінюю Орды, стаў супернікам Цімура У выніку трох вялікіх выпраў супраць Тахтамыша (1389, 1391, 13941396) Цімур разграміў Залатую Арду, разрабаваў яе сталіцу Сарай аль-Джадзід (Сарай Берке), гарады Хаджы-Тархан (Астрахань), Азак (Азоў) і іншыя. Тахтамышава войска атрымала прытулак у Вялікім Княстве Літоўскім. Пад час апошняй выправы войскі Цімура двойчы набліжаліся да Вялікага Княства Літоўскага: аднаго разу, пераследуючы эміраў Тахтамыша, дайшлі да Дняпра; пазней войска Цімура ўвайшлі на Крымскі паўвостраў. У 13981399 гадах здзейсніў выправу ў Індыю, дзе захапіў Дэлі і іншыя гарады. У 13991400 гадах войскі Цімура захапілі і зруйнавалі Халеб і Дамаск у Сірыі. У 1400 годзе распачаў вайну супраць турэцкага султана Баязіда І Йылдырыма («Бліскавічнага»). У 1402 годзе пад час выправы ў Малую Азію пад Анкарой Цімур разграміў турэцкае войска, узяў у палон султана і яго двух сыноў.

Цімур праславіўся сваёй падступнасцю, жорсткасцю да заваяванага мясцовага насельніцтва. Выправа Цімура ў Кітай, якая пачалася пры канцы 1404 года, была перарваная яго смерцю ў лютым 1405 года. Памёр у горадзе Атрар (руіны яго непадалёк ад упадзення Арыса ў Сырдар'ю ў цяперашнім Казахстане). Пахаваны ў маўзалеі Гур-Эмір у Самаркандзе.

Тамерлан (Амір Тэмур) лічыцца адным з нацыянальных герояў Узбекістана.

Зноскі

  1. "Timur (Turkic conqueror)." Encyclopædia Britannica. Ultimate Reference Suite. Chicago: Encyclopædia Britannica, 2011.
  2. «Timur», Encyclopædia Britannica, Online Academic Edition, 2007.
  3. B.F. Manz, «Tīmūr Lang», in Encyclopaedia of Islam.
  4. «Timur» The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition, 2001-05.
  5. «History of mathematics». By David Eugene Smith

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мартаў В.М., Сьмірноў С.А. Сэрыя «Вялікія ўладары сьвету». Тамэрлан. — М.: Армада, — 1996 р.
  • Tamerlane: Sword of Islam, Conqueror of the World. Justin Marozzi. Da Capo Press 2006 ISBN030681465X
  • Tamerlane: The Ultimate Warrior. Roy Stier. BookPartners 1998 ISBN1885221770

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]