Уільям Ліндсі Скрагс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Ліндсі Скрагс
William Lindsay Scruggs
Пасол ЗША ў Калумбіі
24 ліпеня 1873 — 26 кастрычніка 1876
Прэзідэнт Уліс Сімсан Грант
Папярэднік Стывен Агастэс Херлбат
Пераемнік Эрнэст Дыхман
19 ліпеня 1882 — 15 снежня 1885
Прэзідэнт Чэстэр Алан Артур
Папярэднік Джордж Эрл Мані
Пераемнік Чарльз Дональд Джэйкаб
Генеральны консул ЗША ў Пекіне
1878 — 1882
Пасол ЗША ў Венесуэле
30 траўня 1889 — 26 кастрычніка 1892
Прэзідэнт Стывен Гровер Кліўленд
Папярэднік Чарльз Льюіс Скот
Пераемнік Фрэнк Партрыдж

Нараджэнне 14 верасня 1836(1836-09-14)
Смерць 18 ліпеня 1912(1912-07-18)[1] (75 гадоў)
Месца пахавання
Дзейнасць дыпламат, пісьменнік, юрыст
Аўтограф Выява аўтографа

Уільям Ліндсі Скрагс (англ.: William Lindsay Scruggs; 14 верасня 1836 — 18 ліпеня 1912) — пісьменнік, праўнік і дыпламат ЗША. Быў знаўцам паўднёваамерыканскай знешняй палітыкі і паслом ЗША ў Калумбіі і Венесуэле. Адыграў адну з ключавых роляў у Венесуэльскім крызісе 1895 года і наўпрост паўплываў на станаўленне сучаснай інтэрпрэтацыі дактрыны Манро.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Маладосць і пасада пасла[правіць | правіць зыходнік]

Уільям Ліндсі Скрагс нарадзіўся ў Нэшвіле, штат Тэнесі, 14 верасня 1836 года[3]. Ён вывучыўся не толькі на дыпламата, але таксама рэалізаваўся як праўнік і журналіст.

Скрагс быў міністрам ЗША ў Калумбіі з 24 ліпеня 1873 года па 26 кастрычніка 1876 і зноў з 19 ліпеня 1882 па 15 снежня 1885 года[4]. Паміж гэтымі двума перыядамі, у 1878–1882 гады, прызначаны генеральным консулам ЗША ў Пекіне. У 1884 годзе вернуты ў Калумбію ў якасці пасла і паўнамоцнага міністра. Раней усё там жа знаходзіўся ў чыне міністра-рэзідэнта.

З 30 траўня 1889 па 15 снежня 1892 быў міністрам ЗША ў Венесуэле[5]. У 1889 годзе прыняў пасаду надзвычайнага пасланніка і паўнамоцнага міністра ў Венесуэлы. У снежні 1892 года Скрагс нібыта падаў у адстаўку з пасады пасла ў Венесуэле, але насамрэч быў звольнены ўрадам ЗША за подкуп венесуэльскага прэзідэнта[6].

Венесуэльскі лабіст[правіць | правіць зыходнік]

Пастанова Палаты прадстаўнікоў № 252
Брытанскія дамаганні на Венесуэлу, 1896 год

У 1893 годзе Скрагс быў завербаваны ўрадам Венесуэлы для прасоўванне сваіх інтарэсаў у Вашынгтоне ў якасці лабіста і юрыдычнага аташэ. У якасці лабіста Скрагс апублікаваў палітычны памфлет пад назвай «Брытанская агрэсія ў Венесуэле: дактрына Манро на выпрабаванні» (“British Aggressions in Venezuela: The Monroe Doctrine on Trial”). У памфлеце ён асуджаў «брытанскую агрэсію», заяўляючы аб імкненнях Венесуэлы вырашыць у арбітражным судзе пагранічную спрэчку з Брытанскай Гвіянай. Ключавым пытаннем была так званая лінія Шомбурга, усталяваная Вялікабрытаніяй у аднабаковым парадку для размежавання зямель на захад ад ракі Эсекіба. Таксама лабіст сцвярджаў, што брытанская палітыка на спрэчнай тэрыторыі парушае дактрыну Манро 1823 года[7]. Дзякуючы сваім дзеянням, праз тры гады, Скрагс увайшоў у ролі адмысловага дарадцы ў Пагранічную камісію.

Скрагс супрацоўнічаў з кангрэсменам ад штата Джорджыя Леанідасам Лівінгстанам, каб прапанаваць рэзалюцыю № 252 Палаты прадстаўнікоў на трэцяй сесіі 53-га Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі. Законапраект, прадстаўлены Скрагсам, рэкамендаваў Венесуэле і Вялікабрытаніі ўрэгуляваць спрэчку ў арбітражы. Прэзідэнт Гровер Кліўленд падпісаў яго 20 лютага 1895 года, пасля прыняцця абедзвюма палатамі Кангрэса ЗША. Галасаванне было аднагалосным[8]. Прэзідэнт Кліўленд шырокую інтэрпрэтаваў дактрыну Манро, якая не проста забараняла новыя еўрапейскія калоніі, але і дэкларавала інтарэсы ЗША ў любых пытаннях у Заходнім паўшар’і[9]. Брытанскі прэм’ер-міністр лорд Солсберы і брытанскі пасол у ЗША лорд Понсфут[en] няправільна ацанілі значнасць гэтай спрэчкі для амерыканскага ўрада[10][11]. Адмова Вялікабрытаніі ўключыць тэрыторыю на ўсход ад лініі Шомбурга ў прапанаваны міжнародны арбітраж стала ключавой падставай абвастрэння крызісу.

17 снежня 1895 года прэзідэнт Кліўленд выступіў са зваротам да Кангрэса ЗША, успрыняты як прамая пагроза вайной Вялікабрытаніі ў выпадкі невыканання брытанцамі венесуэльскіх патрабаванняў. Практычна адразу пасля заявы Кліўленда амерыканскія вайскоўцы былі прыведзены ў баявую гатоўнасць на выпадак магчымай вайны з Вялікабрытаніяй. У канчатковым выніку Вялікабрытанія адступіла і маўкліва прызнала права ЗША на ўмяшанне ў адпаведнасці з дактрынай Манро. Гэтыя абставіны вымусілі Брытанію пагадзіцца на арбітраж усёй спрэчнай тэрыторыі.

18 снежня 1895 года Кангрэс зацвердзіў выдзяленне 100 000 долараў (эквівалентна прыблізна $3,6 млн сёння) для заснавання і працы пагранічнай камісіі ЗША па размежаванні паміж Венесуэлай і Брытанскай Гвіянай. Сама Камісія афіцыйна заснавана 1 студзеня 1896 года. Хасэ Андрадэ, венесуэльскі пасол у Вашынгтоне, 26 лютага 1896 года абвясціў, што Скрагс прызначаны венесуэльскім прэзідэнтам сваім «агентам, якому даручана падаваць інфармацыю» Пагранічнай камісіі ЗША па Венесуэле[12]. Арбітражны трыбунал быў узгоднены паміж ЗША і Вялікабрытаніяй у 1896 годзе, які завяршыўся 3 кастрычніка 1899 годзе ў Парыжы. Камісія пастанавіла, што граніца будзе прытрымлівацца лініі Шомбурга з некаторымі ўступкамі Венесуэле, аднак брытанская калонія ў выніку захоўвала большасць аспрэчванай тэрыторыі. Брытана-венесуэльская пагранічная спрэчка ўпершыню сур’ёзна пацвердзіла далёкасяжныя знешнепалітычныя амбіцыі ЗША, выводзячы дзяржаву як уплывовага гульца на сусветнай арэне. Дадзены інцыдэнт стаў найранейшым прыкладам інтэрвенцыянізму ЗША ў рамках дактрыны Манро, паводле якой ЗША ажыццяўлялі заяўленыя імі прэрагатывы ў Заходнім паўшар’і[13].

Падтрымаўшы лацінаамерыканскую краіну супраць еўрапейскіх каланіяльных дзяржаў, Кліўленд палепшыў адносіны з паўднёвымі суседзямі Злучаных Штатаў, але сардэчная манера, у якой вяліся перамовы, таксама спрыяла непагаршэнню адносін з Вялікабрытаніяй[14]. Вядучы брытанскі гісторык Роберт Артур Хамфрыс пазней назваў памежны крызіс «адным з найважнейшых эпізодаў у гісторыі англа-амерыканскіх адносін у цэлым і англа-амерыканскага саперніцтва ў Лацінскай Амерыцы ў прыватнасці»[6].

Пазнейшае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Уільям Скрагс дажываў у Атланце, штат Джорджыя, дзе і памёр 18 ліпеня 1912 ва ўзросце 76 гадоў. Пахаваны на могілках Вествью (Westview Cemetery).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы
  • “Restriction of the Suffrage” [«Абмежаванне выбарчага права»]. The North American Review, том 139, выпуск 336 (1884)
  • “Blundering American Diplomacy” [«Няўмелая амерыканская дыпламатыя»]. The North American Review, том 145, выпуск 370 (Верасень 1887)
Памфлеты
  • British Aggressions in Venezuela: The Monroe Doctrine on Trial [Брытанская агрэсія ў Венесуэле: дактрына Манро на выпрабаванні] (1895)
  • Fallacies of the British Blue Book on the Venezuela Question (1896)
  • The Guyana Boundary Dispute: Important testimony by an English geographer. The Essequibo River recognized by England as the frontier line between Venezuela and British Guiana as late as 1822 (1896)
  • Lord Salisbury’s mistakes (1896)
  • The Monroe doctrine: Whence it came, what it is, and what it is not (1902)
Кнігі
  • The Venezuelan question: British aggressions in Venezuela, or The Monroe doctrine on trial; Lord Salisbury’s mistakes; Fallacies of the British «blue book» on the disputed boundary (збор прац, 1896)
  • Case of Venezuela: Brief concerning the question of boundary between Venezuela and British Guiana (1898)
  • The Colombian and Venezuelan Republics, with notes on other parts of Central and South America (1900)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. William Lindsay Scruggs // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://books.google.com/?id=NcJHDwAAQBAJ&pg=PA174
  3. "W.L. Scruggs is dead; Ex-minister to Venezuela Helped to Settle Border Dispute with England" (PDF). New York Times. 19 ліпеня 1912. ["Памёр У. Л. Скрагс; экс-міністр у Венесуэле, які дапамог урэгуляваць пагранічную спрэчку з Англіяй"] (некралог)
  4. US Ambassador to Colombia US government office. nndb.com. Праверана 5 мая 2008.
  5. US Ambassador to Venezuela US government office. nndb.com. Праверана 5 мая 2008.
  6. а б R. A. Humphreys (1967), “Anglo-American Rivalries and the Venezuela Crisis of 1895”, Presidential Address to the Royal Historical Society 10 December 1966, Transactions of the Royal Historical Society, 17: pp131–164 [Р. А. Хамфрыс (1967), «Англа-амерыканскае саперніцтва і венесуэльскі крызіс 1895 года», Пасланне прэзідэнта Каралеўскаму гістарычнаму таварыству 10 снежня 1966 года, Працы Каралеўскага гістарычнага таварыства, 17: ст. 131–164]
  7. Ishmael, Odeen (1998). "The Trail Of Diplomacy A Documentary History of the Guyana-Venezuela Border Issue". {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  8. Schoultz, Lars (1998). Beneath the United States: a history of U.S. policy toward Latin America ([Fourth printing]. ed.). Cambridge, MA: Harvard University: Harvard University Press. pp. 113–114. ISBN 0-674-92276-X.
  9. Fareed Zakaria (1999). From Wealth to Power. Princeton University Press. pp. 145–146. ISBN 0-691-01035-8.
  10. Gibb, Paul (Mar 2005). “Unmasterly Inactivity? Sir Julian Pauncefote, Lord Salisbury, and the Venezuela Boundary Dispute,” Diplomacy and Statecraft, Vol. 16, Issue 1, pp. 23–55
  11. Blake, Nelson M. (Jan 1942). “Background of Cleveland’s Venezuelan Policy,” [«Перадгісторыя венесуэльскай палітыкі Кліўленда»] American Historical Review, Vol. 47, No. 2, pp. 259–277 in JSTOR
  12. Ishmael, Odeen (1998). "The Trail Of Diplomacy A Documentary History of the Guyana-Venezuela Border Issue". {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  13. Ferrell, Robert H. Monroe Doctrine(недаступная спасылка). ap.grolier.com. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2008. Праверана 31 кастрычніка 2008.
  14. Allan Nevins. Grover Cleveland: A Study in Courage (1932). ASIN B000PUX6KQ., 550, 633–648

Дадатковае чытанне[правіць | правіць зыходнік]

  • John A. S. Grenville; George Berkeley Young (1966). "The diplomat as propagandist: William Lindsey Scruggs, agent for Venezuela". Politics, Strategy, and American Diplomacy: Studies in Foreign Policy, 1873–1917. pp. 125–157. [Джон А. С. Грэнвіль; Джордж Берклі Янг (1966). «Дыпламат як прапагандыст: Уільям Ліндсі Скрагс, агент Венесуэлы». Палітыка, стратэгія і амерыканская дыпламатыя: даследаванні знешняй палітыкі, 1873–1917 гг. ст. 125–157.]

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]