Уільям Сомерсет Моэм
| Сомерсет Моэм | |
| Somerset Maugham | |
фатаграфія 1934 года Карла Ван Вехтэна |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Уільям Сомерсет Моэм |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
празаік, драматург, эсэіст |
| Дэбют: |
Ліза з Ламбета (1897) |
| Узнагароды: | |
| Творы на сайце Lib.ru | |
Уільям Сомерсет МОЭМ[1] (англ.: William Somerset Maugham; 25.1.1874, Парыж — 16.12.1965) — англійскі пісьменнік.
Біяграфія [правіць]
Вучыўся ў Гейдэльбергскім універсітэце, атрымаў медыцынскую адукацыю ў Лондане.
Першы раман «Ліза з Ламбета» (1897) напісаны ў традыцыях натуралізму. Вядомасць пісьменніку прынёс аўтабіяграфічны «раман выхавання» «Цяжар страсцей чалавечых» (1915), у якім раскрыта духоўнае станаўленне героя, пошукі ім гуманістычных ідэалаў. Праблемы творчасці і творцы, яго ўзаемаадносін з соцыумам, маральна-этычныя пытанні ў цэнтры раманаў «Месяц і грош» (1919), «Размаляваная вуаль» (1925), «Пірагі і піва» (1930), «Тэатр» (1937), «Вастрыё брытвы» (1944) і інш. Майстар навелы (зборнікі «Трапятанне ліста», 1921; «Да першай асобы», 1931; «Забаўкі лёсу», 1947, і інш.). Аўтар п'ес «Лэдзі Фрэдэрык» (1907), «Круг» (1921), «Шэпі» (1933) і інш., мемуарна-крытычных кніг «Падводзячы вынікі» (1938), «Пункт гледжання» (1959). Яго творчай манеры ўласцівы тонкі псіхалагізм, філігранная проза, майстэрства пабудовы сюжэта.
Асобныя яго творы экранізаваныя.
Беларускія пераклады [правіць]
- Апавяданні. Мн., 1990.
На беларускую мову навелы У. С. Моэма пераклалі В. Валынскі, Я. Міклашэўскі, Я. Верабей.
Зноскі
- ↑ Напісанне паводле БелЭн у 18 т.