Уільям Холман Хант
| Уільям Холман Хант | |
| William Hobman Hunt | |
Аўтапартрэт, 1867 |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Вучоба: | |
| Стыль: | |
| Уплыў: | |
Уі́льям Хо́лман Хант (англ.: William Holman Hunt; 2 красавіка 1827 — 7 верасня 1910) — англійскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў Брацтва прэрафаэлітаў. Сапраўднае імя — Уільям Хобман Хант, аднак Хант сам змяніў другую частку імя, а пад канец жыцця яна злілася з прозвішчам: Holman-Hunt.
Біяграфія [правіць]
Хант быў студэнтам Каралеўскай акадэміі мастацтваў, дзе пазнаёміўся з Міле і Дантэ Габрыэлем Расеці і разам з імі заснаваў «Брацтва прэрафаэлітаў» (англ.: Pre-Raphaelite Brotherhood).
Спачатку карціны Ханта не былі асабліва папулярныя, але затым ён набывае вядомасць. Пабыўшы два гады (1854-55) на Усходзе, ён напісаў адну з самых вядомых сваіх карцін — «Святло свету», якая ўзбудзіла ў мастацкай крытыцы гарачыя спрэчкі. Холман Хант быў адзіным, хто да канца застаўся верны дактрыне Брацтва прэрафаэлітаў і захаваў іх маляўнічыя ідэалы да самай смерці, аднак урэшце яму прыйшлося кінуць жывапіс з-за зроку, які ўсё пагаршаўся, і апошняя карціна — «Лэдзі з Шалота» (англ.: The Lady of Shalott) — была скончана памочнікам, Эдвардам Х'юзам. Хант таксама з'яўляецца аўтарам аўтабіяграфій «Прэрафаэлітызм» (англ.: Pre-Raphaelitism) і «Брацтва прэрафаэлітаў» (англ.: Pre-Raphaelite Brotherhood), мэта якіх — пакінуць дакладныя звесткі пра паходжанне Брацтва і яго членаў.
Хант жаніўся двойчы. Пасля няўдалых заручын са сваёй мадэллю Ані Мілер, ён жаніўся на Фані Во, якая затым паслужыла мадэллю для Ізабелы. Фані памерла пры родах у Італіі і была пахавана на Англійскіх могілках у Фларэнцыі побач з магілай Элізабет Браўнінг. Другая жонка Ханта, Эдзіт, была сястрой Фані. У тыя часы ў Англіі было незаконна жаніцца на сястры загінулай жонкі, і Хант быў вымушаны паехаць для гэтага за мяжу. Гэта жаніцьба прывяла да сур'ёзнай спрэчкі з астатнімі членамі сям'і, асабліва з яго былым калегам-прэрафаэлітам Томасам Вулнерам, жанатым на сястры Фані і Эдзіт Алісе.
Вядомыя карціны [правіць]
- «Аўтапартрэт у чатырнаццацігадовым узросце» (Self-portrait at the Age of 14, 1841, Оксфард)
- «Ф. Д. Стывенс» (F.G. Stephens, 1847, галерэя Тэйт, Лондан)
- «Ісус і дзве Марыі» (Christ and the Two Marys, 1847 і 1897)
- «Рыенцы» (Rienzi vowing to obtain justice for the death of his young brother, slain in a skirmish between the Colonna and the Orsini factions, 1848-49)
- «Страшны двор» (The Haunted Manor, 1849, галерэя Тэйт, Лондан)
- Cornfield at Ewell, 1849, галерэя Тэйт, Лондан.
- A Converted British Family sheltering a Christian Priest from the Persecution of the Druids, 1849-50, Оксфард.
- «Клаўдзіа і Ізабела» (Claudio and Isabella, 1850-53, галерэя Тэйт, Лондан)
- «Абуджэнне сарамлівасці» (The Awakening Conscience, 1851-53, галерэя Тэйт, Лондан)
- Our English Coasts, 1852, галерэя Тэйт, Лондан
- «Светач свету» (The Light of the World, 1853—184)
- The Afterglow in Egypt, 1854-63, Оксфард
- «Ахвярны казёл, карціна» (The Scapegoat, 1854-56)
- The School-girl’s Hymn, 1858-59, Оксфард
- «Знаходжанне Збавіцеля ў Храме» (The Finding of the Saviour in the Temple), 1854—1860
- The Festival of St. Swithin (The Dovecot), 1865-66, Оксфард
- Isabella and the Pot of Basil, 1868
- «Цень смерці» (The Shadow of Death, 1870-73)
- The Plain of Esdralon from the Heights above Nazareth, 1877, Оксфард.
- The Triumph of the Innocents, 1883—1884), галерэя Тэйт, Лондан.
- «Лэдзі з Шалота» (The Lady of Shalott, разам з Х'юзам, 1886—1905)
- May Morning on Magdalen Tower, 1888—1891.
- Christ the Pilot, 1894
- The Importunate Neighbour, 1895
- «Сыходжанне прасвяднага агню» (The Miracle of the Holy Fire, 1892-99)
- «Джон Хант» (John Hunt, галерэя Тэйт, Лондан)
- «Афіны» (Athens)
- «Дантэ Габрыэль Расеці» (Dante Gabriel Rossetti)
- «Уільям Холман Хант» (William Holman Hunt, аўтапартрэт)
- Christ amongst the Doctors
- «Ізабела і вазон з васількамі» (Isabella)