Фарнак I

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фарнак I
стар.-грэч.: Φαρνάκης
Pharnaces I of Pontus.jpg
Манета Фарнака
Цар Понта
121 — 159 да н.э.
Папярэднік: Мітрыдат III
Пераемнік: Мітрыдат IV Філапатр
 
Смерць: 159 да н.э.({{padleft:-159|4|0}})
Бацька: Мітрыдат III
Маці: Лаадыка
Жонка: Ніса
Дзеці: 1) Мітрыдат V
2) Ніса

Фарнак I (грэч.: Φαρνάκης) — цар Понта, які кіраваў каля 190 да н.э. — каля 159 да н.э.

Фарнак быў сынам цара Мітрыдата III. Каля 183 да н.э. Фарнак змог захапіць горад Сінопу і вырашыў узмацніць уплыў Пантыйскага царства ў Малой Азіі, аднак супраць яго была складзена кааліцыя ў якую ўваходзілі; востраў Родас, Арыярат IV — цар Кападокіі, Прусій II — цар Віфініі, і Эўмен II — цар Пергама.

У 181 да н.э. пантыйскае войска ўварвалася ў Галатыю, але ваенныя дзеянні былі неўзабаве прыпынены з прыбыццём рымскіх дэлегатаў. Аднак першапачатковыя патрабаванні Фарнака былі адпрэчаны рымскім сенатам, пасля чаго ён вырашыў аднавіць ваенныя дзеянні. Пантыйцы не здолелі супрацьстаяць аб'яднаным сілам сваіх праціўнікаў, і ў 179 да н.э. Фарнак вырашыў заключыць мір.

Паводле мірнага дагавора, Пантыйскае царства страчвала свае заваяванні ў Галатыі і Пафлагоніі, аднак захоўвала за сабой Сінопу. Фарнак працягваў кіраваць да сярэдзіны II стагоддзя, і пасля яго смерці прастол перайшоў да яго брата — Мітрыдату IV.

У 172 ці 171 годзе да н.э. кіраўнік дзяржавы Селеўкідаў Дэметрый I Сатэр выдаў за пантыйскага цара сваю стрыечную сястру Нісу[1][2].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Ад шлюбу з Нісай у цара было двое дзяцей: Мітрыдат V і Ніса.

Зноскі

  1. Laodice IV, at Livius.org
  2. Grainger, A Seleukid prosopography and gazetteer p. 52

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фарнак I (англ.) . — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.