Эўмен II
Еўмен II (кіраваў у 197 да н.э. — 159 да н.э.) — цар пергамскі, пры якім Пергамскае царства дасягнула зеніту сваёй магутнасці, а Пергам стаў супернічаць з Александрыяй за статус галоўнага цэнтра эліністычнай культуры.
Сын Атала I, Эўмен працягваў бацькаўскую палітыку саюза з Рымскай рэспублікай супраць сірыйцаў і македанян. Увосень 190 г. разам з рымлянамі разграміў Антыёха III у бітве пад Магнесіяй, пасля чаго авалодаў уладаннямі Селеўкідаў у Малой Азіі і фракійскім Херсанесам. У 176 да н.э. дапамог здабыць царскі трон Антыёху IV Епіфану.
За гэтым Эўмен звярнуў свой позірк на поўнач і пачаткаў баявыя дзеянні з Понтам і Віфініяй, на старане якой выступаў сам Ганібал. Падчас Трэцяй Македонскай вайны падтрымліваў рымлян і для ўмацавання саюза ў 172 г. наведаў Рым. Чуткі пра яго сепаратныя перамовы з Персеем, хоць і малаверагодна, што мелі падставу, атручвалі яго адносіны з рымлянамі ў апошні год жыцця.
У валадаранне Эўмена былі ўзведзены амаль усе грандыёзныя збудаванні пергамскага акропаля, уключаючы знакаміты алтар Зеўса. Пры ім бібліятэка Пергама стала супернічаць з александрыйскай, што вымусіла Пталемеяў забараніць экспарт папірусу з Егіпта. У адказ на гэту меру пергамцы вынайшлі новы матэрыял, які па імі іх горада стаў звацца пергаментам.
| Цары Пергамскага царства | |
|---|---|
| III стагоддзе | 283 — 263: Філітэр • 263 — 241: Эўмен I • 241 — 197: Атал I Сатэр |
| II стагоддзе | 197 — 160: Эўмен II • 160 — 139: Атал II • 139 — 133: Атал III • 133 — 129: Эўмен III |