Мітрыдат VI Еўпатар
| Мітрыдат VI Еўпатар Μιθριδάτης Στ' Ευπάτωρ |
||
| Мармуровы бюст Мітрыдата VI Луўр, Парыж |
||
|
||
|---|---|---|
| Папярэднік: | Мітрыдат V Эвергет | |
| Пераемнік: | Фарнак II | |
| Нараджэнне: | 134 да н.э. | |
| Смерць: | 63 да н.э. Пантыкапей, Баспорскае царства |
|
| Бацька: | Мітрыдат V Эвергет | |
| Маці: | Лаадзіка (дачка Антыёха IV Епіфана) | |
| Жонка: | 1. Лаадзіка 2. Бераніка 3. Маніма 4. Стратоніка 5. Гіпсікратыя |
|
| Дзеці: | 1. Фарнак II 2. Мітрыдат 3. Клеапатра |
|
Мітрыдат VI Еўпатар Дыяніс або Мітрыдат Вялікі (132 — 63 да н.э.) — цар пантыйскі (120—63 да н.э.).
Сын Мітрыдат V, цар пантыйскі|Мітрыдата V]] і ўнук Мітрыдата IV. Яр праціўнікам Рыма; з 89 да н.э. правёў супраць Рыма тры вайны. У час трэцяй вайны, калі пацярпеў канечную паразу, загадаў кельцкаму найміту забіць сябе.
Мітрыдат лічыў сябе збаўцам грэчаскага свету ад рымскага панавання, Гераклам, які вызваляе свет ад ліха (на рэльефе з Пергама ён выяўлены ў вобразе Геракла, які вызваляе Праметэя). Але гісторыкі адзначаюць, што яго метады былі варварскімі (гл.далей: Першая пантыйская вайна і інш.), і ў сваёй існасці ён быў «элінам» толькі павярхоўна.[1]
Рэшткі статуі Мітрыдата ў вобразе Геракла захоўваюцца ў Луўры, існуе таксама бронзавая статуэтка (захоўваецца ў Неапалі). Абедзве, відаць, паказваюць Мітрыдата ў перыяд яго панавання ў Пергаме (88—85 да н.э.)[1].
Бацька Арыярата IX.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
| Цары пантыйскія | |
|---|---|
| IV стагоддзе да н.э. | 302 — 266: Мітрыдат I Кціст |
| III стагоддзе да н.э. | 266 — 250: Арыабарзан Пантыйскі • 250 — 220: Мітрыдат II • 220 — 190: Мітрыдат III |
| II стагоддзе да н.э. | 190 — 159: Фарнак I • 159 — 150: Мітрыдат IV Філапатр • 150 — 121: Мітрыдат V Эвергет • 121 — 63: Мітрыдат VI Еўпатар |
| I стагоддзе да н.э. | 63 — 47: Фарнак II • 47 — 37: Дарый • 38 — 8: Палемон I • 8 — 23: Піфадарыда |
| I стагоддзе | 23 — 64: Палемон II |