Фасоля

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фасоля
плады і лісце
Фасоля звычайная (Phaseolus vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phaseolus L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   203844
NCBI   3883
EOL   28260
GRIN   g:9217
IPNI   23211-1

Фасоля (Phaseolus) — род кветкавых раслін сямейства бабовых. Больш за 200 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі і Афрыкі. Старажытная культура Цэнтральнай Амерыкіфасоля звычайная (Phaseolus vulgaris) вядома з 4-3-на тысячагоддзя да н.э. У Еўропу завезена ў 16, у Беларусь — 17-18 стагоддзях. У культуры больш 20 відаў. На Беларусі вырошчваюць фасолю звычайную і шматкеткавую, або агніста-чырвоную, ці турэцкія бабы (Phaseolus coccineus).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Амаль усе віды — самаапыляльныя ліяны даўжынёй да 2,5 метраў, некаторыя — паўкусты, большасць з іх — расліны кароткага дня. У кустовых форм моцнае непалягаючае сцябло да 0,5 метраў. Лісце трайчастае. Кветкі матыльковыя, разнастайнай афарбоўкі, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Плод — струк. Насенне высокай смакавай годнасці, мае да 30% паўнацэннага бялку. Харчовая, кармавая, лекавая, сідэральная, дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Phaseolus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.