Францішак Блоньскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Блоньскі
польск.: Franciszek Błoński
Дата нараджэння 1867[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1910[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, батанік
Навуковая сфера мікалогія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды

Францішак Блоньскі (таксама Франц Блонскі, польск.: Franciszek Błoński, 18671910) — польскі ўрач, батанік-крыптагаміст і міколаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Варшаве ў 1867 годзе. Падчас вучобы ў гімназіі пачаў цікавіцца вывучэннем прыроды, стаў публікаваць феналагічныя нататкі. У 1886 годзе Францішак паступіў на медыцынскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Скончыўшы яго ў 1891 годзе, працаваў урачом на цукраварным заводзе ў вёсцы Спычынці Кіеўскай губерні.

Даследаванні Блоньскага прысвечаны галоўным чынам відавой разнастайнасці грыбоў, лішайнікаў і імхоў Польшчы (у прыватнасці, Белавежскай пушчы). Значна папоўніў звесткі аб разнастайнасці бяскветкавых раслін Польшчы. Апісаў некалькі новых відаў грыбоў, а таксама формаў кветкавых раслін. Пачаў падрыхтоўку шматтомнага вызначальніка імхоў Польшчы Conspectus muscorum Poloniae.

Памёр 4 (17) красавіка 1910 года, заразіўшыся тыфам ад аднаго з хворых у шпіталі.

Некаторыя навуковыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

    • Błoński, F.; Drymmer, K.; Eismond, A. Spis roslin skrytokwiatkowych // Pamiętnik Fizyograficzny VIII. — 1888. — P. 76—119.
    • Błoński, F. Materyjaly do flory skrytokwiatkowej krajowej. Wąbrobowce Królestwa Polskiego // Pamiętnik Fizyograficzny VIII. — 1888. — P. 156—202.
    • Błoński, F. Materyjaly do flory skrytokwiatkowej krajowej. Mchy Królestwa Polskiego. Cz. I. Mchy bocznozarodniowe // Pamiętnik Fizyograficzny IX. — 1889. — P. 117—213.
    • Błoński, F. Materyjaly do flory skrytokwiatkowej krajowej. Mchy Królestwa Polskiego. Cz. I. Mchy bocznozarodniowe // Pamiętnik Fizyograficzny X. — 1890. — P. 191—243.
    • Błoński, F.; Aleksandrowicz, J. Grzyby jadalne i trujące // Encyklopedia Rolniczna III. — 1894. — P. 593—616.

Зноскі

  1. а б Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. а б Franciszek(Franz) Kzawery Błoński // author citation Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

    • Комарницкий Н. А. Блонский, Франц // Русские ботаники. Биографо-библиографический словарь / Сост. С. Ю. Липшиц; отв. ред. акад. В. Н. Сукачёв; Моск. об-во испытателей природы и Ботан. ин-т им. акад. В. Л. Комарова АН СССР. — М.: Изд-во Моск. об-ва испытателей природы, 1947. — Т. I. А — Б. — С. 201—203.