Мікалогія
| Раздзел батанікі |
| Аб'екты даследавання |
| Раздзелы батанікі |
|
Альгалогія · Анатомія раслін · Брыялогія · Геабатаніка · Геаграфія раслін · Дэндралогія · Дыяспаралогія · Карпалогія · Ліхеналогія · Мікагеаграфія · Мікалогія · Марфалогія раслін · Палеабатаніка · Паліналогія · Сістэматыка раслін · Фізіялогія раслін · Фітапаталогія · Фларыстыка · Экалогія раслін · Этнабатаніка… |
| Знакамітыя батанікі |
|
Тэафраст |
| Гісторыя |
|
Гісторыя батанікі |
Мікалогія (ад стар.-грэч. μύκης — грыб) — раздзел біялогіі, навука, якая вывучае грыбы. Вывучае марфалагічныя, біялагічныя, фізіялагаічныя, біяхімічныя, экалагічныя асаблівасці грыбоў, іх геаграфію, сістэматыку, філагенію, значэнне ў жыцці чалавека.
Мікалогія можа быць агульнай, воднай, глебавай, фітапаталагічнайй, медыцынскай, ветэрынарнай, тэхнічнай і інш.
Цесна звязана з фітапаталогіяй, ліхеналогіяй, мікрабіялогіяй. Мае важнае значэнне для медыцыны, ветэрынарыі, сельскай гаспадаркі, мікрабіялагічнай, харчовай прамысловасці і інш.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Да сярэдзіны 19 стагоддзя характэрны апісанне і спробы класіфікацыі грыбоў, пераважна макраскапічных (Н. А. Вейнман, К. Клаўзіус, Х. Персан, Э. М. Фрыс і інш.). У другой палове 19 стагоддзя, з пачаткам вывучэння патагенных грыбоў, мікалогія вылучылася ў самастойную навуку (А. дэ Бары, М. С. Варонін, О. Брэфельд, Л. Р. Цюлан, Ш. Цюлан і інш.). З канца 19 стагоддзя развіваюцца фізіялогія і біяхімія грыбоў, эксперыментальныя метады даследаванняў (А. А. Ячэўскі, Г. А. Клебс, Л. І. Курсанаў, М. А. Навумаў, В. Г. Траншэль і інш.).
Мікалогія ў Беларусі [правіць]
На Беларусі даследаванні па мікалогіі пачалі ў канцы 19 стагоддзя былыя супрацоўнікі Горы-Горыцкага земляробчага інстытута, першыя спісы грыбоў апублікаваны ў канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя (М. А. Дарожкін, В. Ф. Купрэвіч, Ф. Блонскі, Л. І. Лебедзева, С. І. Шэмбель). Мэтанакіраваныя даследаванні праводзіліся з 1931 года ў АН Беларусі (Дарожкін, Купрэвіч, С. М. Тупяневіч).
Значны ўклад у развіццё мікалогіі зрабілі С. У. Горленка, З. І. Рамнёва, М. І. Фёдараў, А. С. Шуканаў, С. І. Бельская, А. І. Галаўко, В. С. Гапіенка, В. К. Гаравец, Э. П. Камарова, З. Н. Кудрашова, В. К. Неафітава, В. І. Ніціеўская, П. В. Пак, В. Я. Стрэльская, А. І. Сцефановіч, Г. І. Сяржаніна, В. В. Фаміна, Н. І. Чакалінская і інш.
Асноўныя навукова-даследчыя цэнтры: інстытуты эксперыментальнай батанікі, мікрабіялогіі, лесу Нацыянальнай АН Беларусі, БелНДІ бульбаводства, БелНДІ агародніцтва, БедНДІ аховы раслін і БелНДІ земляробства і кармоў Акадэміі аграрных навук Беларусі, БДУ, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, БСГА, Гродзенскі сельска-гаспадарчы інстытут, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.
Выбітныя навукоўцы [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 352. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |