Тапалогія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Тапалогія (ад стар.-грэч. τόπος — месца і λόγος - слова, вучэнне) — раздзел матэматыкі, які вывучае ў самым агульным выглядзе з'яву бесперапыннасці, у прыватнасці ўласцівасці прасторы, якія застаюцца нязменнымі пры бесперапынных дэфармацыях, напрыклад, складнасць, арыентыруемасць. У адрозненне ад геаметрыі, у тапалогіі не разглядаюцца метрычныя ўласцівасці аб'ектаў (напрыклад, адлегласць паміж парай кропак). Напрыклад, з пункту гледжання тапалогіі, конаўка і абаранак (паўнаторый) неадрозныя.
Вельмі важнымі для тапалогіі з'яўляюцца паняцці гамеамарфізма і гаматопіі.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).