Хальказін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хальказін
Chalcocite.jpg
Формула Cu2S
Сінгонія манаклінная
Колер Сінявата-чорны, шэры, чорны, сера-чорны, стальны шэры
Колер рысы Цёмна-шэры
Бляск Металічны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 2,5 — 3
Спайнасць Недасканалая
Шчыльнасць 5,5 — 5,8 г/см³

Хальказі́н, халькацыт, медны блішчак (стар.-грэч.: χαλκός — медзь;) — мінерал, сульфід медзі Сг2Ы; адна з асноўных састаўных частак медных руд (змяшчае да 80 % медзі).

Крохкі. Непразрысты. Утварае свінцова-шэрыя суцэльныя масы, зерні, налёты, скарынкі. Паходжанне яго гіпергеннае, радзей гідратэрмальнае. Утрыманне медзі (Сu) — 79,8 %, серы (S) — 20,2 %, прымешкі серабра, жалеза, кобальту, нікелю, мыш'яку, золата.

Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Вядомы ў 2 паліморфных мадыфікацыях — рамбічнай і герсаганальнай. Колер свінцова-шэры да чорнага. Бляск металічны. Цвёрдасць — 2—3 па шкале Моаса; шчыльнасць — 5,5—5,8 г/см³. Раствараецца ў азотнай кіслаце.

Выкарыстоўваецца для выплаўлення медзі. У Беларусі трапляецца ў гнейсах і гранітоідах крышталічнага фундамента.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 533. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 228. — 583 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]