Хлебнае дрэва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хлебнае дрэва
Uru-tahiti2-jpg.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Artocarpus altilis (Parkinson) Fosberg

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   184181
NCBI   194251
EOL   594952
GRIN   t:4319
IPNI   582598-1
TPL   kew-2653919

Хлебнае дрэва (Artocarpus altilis) — двухдольная расліна сямейства тутавыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Радзімай лічыцца паўночны захад Новай Гвінеі, адкуль продкі палінезійцаў 3500 г. таму завезлі яго на розныя астравы Акіяніі, дзе культывавалася як свойская расліна. У канцы XVIII ст. брытанцы накіроўвалі на востраў Таіці 2 экспедыцыі, каб даставіць парасткі дрэва на Антыльскія астравы. Аднак першая экспедыцыя на судне «Баўнці» скончылася паўстаннем маракоў (гл. Астравы Піткэрн і Вільям Блай). Другая экспедыцыя даставіла парасткі ў Новы Свет ў 1793 г. Зараз вырошчваецца ў многіх трапічных краінах.

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Дасягае 20 — 26 м у вышыню. Кара шэрая, гладкая. Лісце пакрыта тонкім пухам. У залежнасці ад кліматычных умоў можа быць вечназялёным або лістападным. Кветкі дробныя, зелянявыя. Мужчынскія кветкі сабраныя ў падоўжаныя суквецці. Апыляюцца кажанамі. Пасля апылення жаночыя суквецці паступова зрастаюцца ў вялікае суплодзе. Суплодзі растуць па аднаму або гронкамі на вяршынях ветак. Дыяметр суплодзя — да 30 см, вага да 3 — 4 кг. Саспелае суплодзе мае колер бульбы ці свежага хлеба. Унутры ўтрымоўвае кудзелістую крухмалістую масу крэмавага колеру. Адрозніваюць сарты, якія ўтрымоўваюць унутры насенне і не ўтрымоўваюць яго. Пры спрыяльных кліматычных умовах прыносіць ураджай да 150 кг суплодзяў на працягу 9 месяцаў у год.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным чынам выкарыстоўваецца мякаць суплодзяў, якая пры выпяканні ператвараецца ў саладкаваты «хлеб». У Палінезіі мякаць нарыхтоўвалі і квасілі ў ямінах. Няспелыя суплодзі па смаку нагадваюць агуркі і таксама шырока ўжываюцца ў кулінарыі. Смажанае і варанае насенне ўжываюць у якасці самастойнай ежы або прыправы.

Драўніна з-за хуткага росту друзлая. Выкарыстоўваецца ў якасці паліва.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]