Хуга Баль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хуга Баль
ням.: Hugo Ball
Hugo Ball Cabaret Voltaire.jpg
Дата нараджэння:

22 лютага 1886({{padleft:1886|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:22|2|0}})

Месца нараджэння:

Пірмазэнс, Германская імперыя

Дата смерці:

14 верасня 1927({{padleft:1927|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:14|2|0}}) (41 год)

Месца смерці:

Сант Абандзіа, Швейцарыя

Грамадзянства:

Германія

Род дзейнасці:

пісьменнік, мастак

Кірунак:

дадаізм

Жанр:

паэзія

Хуга Баль (22 лютага 1886, Пірмазэнс - 14 верасня 1927) — нямецкі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў дадаізму, а таксама пачынальнік "гукавой паэзіі".

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў простай каталіцкай сям'і ў горадзе Пірмазэнс (Германія). У 19061910 гадах вывучаў сацыялогію і філасофію ва ўніверсітэтах Мюнхена, Гайдэльберга і Базеля. Дысертацыю, прысвечаную Фрыдрыху Ніцшэ, не скончыў, гэты час стаў для яго пераломным момантам: Баль звярнуўся да пратэстантызму.

У 1910 годзе пераехаў у Берлін з намерам стаць акцёрам, супрацоўнічаў з тэатральным рэжысёрам Максам Райнхартам. У 1911 годзе Баль надрукаваў сваю першую п'есу. З 1911 да 1912 году працуе драматургам у Плаўэне, з 1912 да 1914 – у Мюнхене. У гэты час таксама супрацоўнічае з часопісамі Revolution, Die Neue Kunst, Die Aktion, Phöbus.

У пачатку Першай сусветнай вайны запісваецца добраахвотнікам на фронт. Але ўжо праз некаторы час расчароўваецца ў вайне. У 1915 годзе Хуга Баль разам са сваёй будучай жонкай Эмі Хенінгс эмігруе ў Швейцарыю і пасяляецца ў Цюрыху. Працуе піяністам у Varieté-Ensemble. У Швейцарыі Баль працягвае цікавіцца анархізмам і Бакуніным, а таксама перакладае некаторыя яго творы. Гэтыя пераклады, праўда, так ніколі і не былі надрукаваныя.

У лютым 1916 года разам з Хансам Арпам, Трыстанам Тцарам і Марселем Жанко Хуга Баль заснаваў у Цюрыху кабарэ "Вальтэр", калыску дадаізму. 14 ліпеня 1916 года на свет з'явіўся "Маніфест дадаізму", напісаны Балем.

Удзел Баля ў руху дадаістаў цягнуўся прыкладна два гады. Даволі непрацяглы час Баль працаваў у часопісе Freie Zeitung у Берне. У ліпені 1920 года ён зноў вяртаецца да каталіцтва, выходзіць на пенсію і з жонкай Эмі пераязджае ў кантон Тычына, дзе вядзе даволі беднае, асвечанае рэлігіяй жыццё.

Сярод найбольш адметных твораў Хуга Баля варта ўзгадаць яго п’есу "Нос Мікеланджэла. Трагікамедыя ў чатырох дзеях" (Die Nase des Michelangelo. Tragikomödie in vier Auftritten, 1911), дзённік падзеяў часоў дадаізму ў Цюрыху "Уцёкі з часу" (Die Flucht aus der Zeit, 1927), біяграфія Германа Гесэ "Герман Гесэ. Яго жыццё і творчасць" (Hermann Hesse. Sein Leben und sein Werk, 1927) і іншыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sabine Werner-Birkenbach: Hugo Ball und Hermann Hesse – eine Freundschaft, die zu Literatur wird. Kommentare und Analysen zum Briefwechsel, zu autobiographischen Schriften und zu Balls Hesse-Biographie. Akademischer Verlag, Stuttgart 1995, ISBN 3-88099-316-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]