Царква Рызапалажэння, Маскоўскі Крэмль
Царква Рызапалажэння ў маскоўскім Крамлі — помнік архітэктуры, пабудаваны у 1484—1486 на месцы аднаіменнай царквы 1451. Царква была пабудаваная пскоўскімі архітэктарамі і да сярэдзіны XVII стагоддзя служыла як дамовая царква маскоўскіх мітрапалітаў, а затым патрыярхаў. У 1655 годзе пры патрыярхе Нікане царква перададзеная вялікакняжацкаму палацу, дзе была злучаная пераходамі з палацам царыц і царэўнаў, а ў другой палове XVII стагоддзі над паўночнай і заходняй памерцямі збудаваны крытыя галерэі.
Назва царквы ідзе ад візантыйскага свята, які адзначае прыбыццё адзення Багамацеры ў Канстанцінопаль, якое некалькі раз выратавала горад ад нашэсцяў.
Царква Рызапалажэння — аднаглавная, з паўднёвага боку ганак, з паўночнай і заходняй — паперці (да XVII стагоддзеа адкрыты гульбішчы).
У стварэнні фрэсак на сценах і вузкіх слупоў усярэдзіне цэркваў прымалі ўдзелы Іван Барысаў, Сідар Паспеев і Сямён Абрамаў (1644). Фрэскі паказваюць Хрыста, прарокаў і цароў, а таксама сцэны з жыцця Багамацеры. Вялікі іканастас створаны Назарыем Істоміным у 1625 годзе.
