Царква Святога Олафа, Талін
| Хрысціянскі сабор | |
|
Царква святога Олафа
Oleviste kirik |
|
| Краіна | Эстонія |
| Горад | Талін |
| Каардынаты | |
| Канфесія | Лютэранства |
| Епархія | ? |
| Тып будынка | Царква |
| Архітэктурны стыль | Готыка |
| Першае згадванне | 1267 |
| Дата пабудовы | ? |
| Стан | Дзеючы |
| Царква святога Олафа на |
|
Царква Святога Олафа, царква Олевістэ (эст. Oleviste kirik) - лютэранская царква, размешчаная ў Таліне на месцы, дзе ў XII стагоддзі знаходзіўся гандлёвы двор скандынаўскіх купцоў. Найранейшыя згадкі пра царкву адносяцца да 1267 года.
Царква прысвечаная нарвежскаму каралю Олафу II, пад час валадарання якога завяршыўся пераход краіны на хрысціянства. Акрамя таго, святы Олаф лічыцца апекуном мараходаў.
Гісторыя [правіць]
Першыя звесткі пра царкву адносяцца да 1267 года. Яна была заснаваная як каталіцкая і названая ў гонар нарвежскага караля Олафа Харальдсана.
У XV стагоддзі царква была пераробленая на базіліку, узведзеныя новыя хоры, у галоўнай прасторы з'явіліся чатырохгранныя слупы. Скляпенні галоўнага нефу былі зробленыя зоркападобнымі, а бакавыя — крыжовымі.
Падчас рэканструкцыі на вежы царквы быў узведзены вельмі высокі шпіль, такім чынам вышыня царквы дасягнула 159 метраў, што на той момант было найвышэйшым збудаваннем у свеце[1]. Царкоўны шпіль быў бачны за шмат кіламетраў і служыў арыентырам для караблёў[2], чым, магчыма, і тлумачылася ідэя падобнага будаўніцтва.
У 1513—1523 гадах ля царквы на сродкі мясцовага купца Ганса Паўэлса была збудаваная капліца Дзевы Марыі. Фундатару капліцы прысвечаны асобны кенатаф у ёй, аўтарам якога, праўдападобна, з'яўляецца вестфальскі разьбяр Хайнрых Брабендэр(ням.) бел..
15 верасня 1524 з пачаткам Рэфармацыі касцёл Святога Олафа стаў лютэранскім храмам. Пад уплывам характэрнага для Рэфармацыі іконаборства былі знішчаныя абразы і іншае касцёльнае начынне.
З-за вышыні шпілю ў царкву восем разоў траплялі ўдары маланкі, ад чаго тройчы пачыналіся пажары. Пасля аднаго з іх, які адбыўся ў 1625 годзе, царква страціла статус найвышэйшага будынку свету.
Апошні раз царква гарэла 16 ліпеня 1820. Па адбудове ў 1840 годзе яна набыла сучасны выгляд. У 1850 расійскі цар Мікалай I падараваў царкве вялікі звон. У гэты ж час былі пастаўленыя новыя арганы і перавезеныя з іншых будынкаў жырандолі.
Да 1944 года ў царкве Олевістэ знаходзілася нямецкая грамада. 17 верасня 1950 перададзены баптысцкай грамадзе, у ёй праведзены капітальны рамонт.
Разам з адбудаваным шпілем у цяперашні час царква мае вышыню 123,7 м, з'яўляючыся трэцяй па вышыні царквой у свеце. Паводле пастановы талінскага гарадскага кіраўніцтва, небаскробы ў Таліне не могуць быць пабудаваны вышэйшымі за царкву Святога Олафа.
Зноскі
- ↑ Игорь Светлов. Таллин — Туроператор «Отдыхай!».
- ↑ Церковь Олевисте — Туристическая компания «TourPlus».
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святога Олафа, Талін- Афіцыйная бачына(эст.)
- Старонка пра царкву Олевістэ на сайце Віртуальных шпацыраў VirtualGuide.ru
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|
||
|---|---|---|
| Храмы | Домскі сабор · Манастыр Святой Біргіты · Сабор Аляксандра Неўскага · Царква прытулку святога Яна · Царква Святога Духа · Царква Святога Мікалая · Царква Святога Мікалая Цудатворцы · Царква Святога Іаана · Царква Святога Міхаіла · Царква Святога Олафа | |
| Будынкі і збудаванні | Гарадскія сцены · Дом Стэнбака · Дом эстонскага рыцарства · Доўгі Герман · Замак Глэна · Замак Маар'ямяэ · Замак Тоампэа · Кадрыёрг · Кік-ін-дэ-Кёк · Лінахол · Ратуша · Ратушная аптэка · «Тры сястры» · Тэлевежа | |
| Прырода і паркі | Аэгна · Кадрыёрг · Могілкі Каламая · Могілкі Коплі · Могілкі Мыйгу · Харку · Юлемістэ | |
| Культура | Куму · Эстонскі гістарычны музей · Эстонскі марскі музей · Эстонскі музей пад адкрытым небам · Талінскае спеўнае поле · Тэатр «Эстонія» · Батанічны сад · Заапарк | |
| Адукацыя | Абсерваторыя · Эстонская акадэмія навук · Талінскі ўніверсітэт | |
| Помнікі | Бронзавы салдат · Калона Перамогі ў вайне за незалежнасць Эстоніі · «Русалка» · Стары Томас | |
