З пляцоўкі Вікіпедыя.
Цыкорыя[3] (Cichorium) — род травяністых раслін сямейства . У культуры 2 віды: цыкорыя звычайная (Cichorium intybus) і Cichorium endivia, якую вырошчваюць як салатную расліну.
Прымяненне ў народнай медыцыне [правіць]
Цыкорыя шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне. Маладое лісце ядомае, у ім утрымоўваюцца вітамін C, каратын, салата з іх асабліва карысная для хворых на дыябет (у расліне ёсць інулін). На пашах цыкорый добра ядуць жывёлы. Цыкорый — добры меданос, дае шмат нектару і пылка. Карані выкарыстоўваюць як сурагат кавы. З гэтай мэтай у культуры вырошчваюць Cichorium endivia.
На Беларусі ў дзікім стане расце адзін від цыкорыя — Cichorium intybus[4].
Цыкорыя з'яўляецца кармавой раслінай для лічынак некаторых матылькоў, напрыклад для такіх відаў як Xestia c-nigrum, Agrotis segetum і Diasemia reticularis.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Назва паводле Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ База Растения Беларуси
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.