Цыньлін
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Цыньлін | |
Заходняя вяршыня свяшчэннай гары Хуашань |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Вышыня вяршыні |
3767 м |
|
|
|
Цыньлін (кіт. трад. 秦嶺, спр. 秦岭, піньінь Qin Ling) — горны хрыбет у Кітаі.
З усходу прымыкае да Куньлуня, утварае водападзел басейнаў рэк Янцзы і Хуанхэ. Даўжыня каля 1000 км. Вышыня да 3666 м.
Складзены пераважна з вапнякоў і крышталічных сланцаў, моцна расчлянёны, на ўсходзе падзяляецца на 4 адгор'і.
Рэзкі прыродны рубеж паміж вечназялёнымі субтрапічнымі лясамі (бамбук, камеліі, магноліі) на паўднёвых схілах і сухімі стэпамі і лістападнымі лясамі ўмеранага пояса на паўночных.
Некалькі рэзерватаў (Тайбайшань, Фапін-Юэба і інш.).
Радовішча малібдэнавых руд.