Чарнакорань голы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чарнакорань Рупрэхта)
Чарнакорань голы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scorzonera austriaca Willd.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  261619
EOL  6245975
IPNI  243081-1
TPL  gcc-11781

Чарнакорань голы ці чарнакорань Рупрэхта ці чарнакорань гладкі (Scorzonera austriaca) — від раслін роду Scorzonera сямейства Астравыя (Asteraceae)[3].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з пустым баразнаватым, пад кошыкамі крыху ўздутым голым сцяблом вышынёй 25-50 см і вельмі доўгім (да 2 м і больш) тоўстым маршчыністым сцеблакоранем (каўдэксам), каранёвая шыйка якога апранута шматлікімі шчацінкападобнымі валакністымі рэшткамі чаранкоў леташняга лісця. Лісце голае шызаватае або зялёнае (рэдка), ад ланцэтнага да шырокаланцэтнага, па краях роўнае або слабахвалістае, на крылатых чаранках, у прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце (2-3) дробнае, лускападобнае. Язычковыя кветкі жоўтыя, сабраны ў адзіночныя кошыкі на канцах сцябла. Абгортка чарапіцавая, голая з шырока-яйкападобнымі і прадаўгаватымі лісцікамі, па краі з плеўкавай каймой. Плод — сямянка з чубком.[3].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Усходняя Еўропа (поўнач, Урал), Заходняя і Усходняя Сібір (поўдзень), Манголія, Японія, Кітай. Рэліктавы барэальны горна-тайговы від, які знаходзіцца ў Беларусі ў ізаляваным лакалітэце на значным выдаленні ад паўднёвай мяжы паўночна-еўрапейскага раўнінна-тайговага фрагмента арэала. Вядомы ў Мядзельскім раёне (наваколлі в. Ольшава) Мінскай вобласці[3].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993)[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г КОЗЕЛЕЦ ГОЛЫЙ Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)