Чорны бусел

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Чорныя буслы (Ciconia nigra)

Чорны бусел (Ciconia nigra) — птушка з атраду буслападобных сямейства бусліных (Ciconia), па сваіх памерах крыху меншы чым белы бусел (да 100 см даўжынёй, масай да 3 кг), птушка з доўгімі шыяй і нагамі. У палёце шыя выцягнутая. Верхняя частка тулава, галава, шыя і перад грудзі маюць металічна-бліскучы чорны колер, пер'е — з зеленаватым, пурпурным альбо медным металічным адлівам у залежнасці ад святла.

Змест

[правіць] Арэал

Разарваны арэал распасціраецца праз усю Еўразію, лакальна ў паўднёвай частцы Афрыкі. У Беларусі чорны бусел гняздуецца на ўсёй тэрыторыі за выключэннем бязлесных і найболей гаспадарча засвоеных раёнаў. Месцы зімовак размешчаныя ў Афрыцы.

[правіць] Месцапражыванне

Старыя вільготныя лясы па суседстве з балотамі, далінамі рэк або забалочанымі лугамі. Аддае перавагу ліставым участкам - алешнікі, поймавыя дубровы, а таксама змяшаныя лясы, радзей селіцца ў старых іглавых лясах. У апошні час пачасціліся выпадкі гнездавання зблізку селішчаў чалавека (да 500 м ад населенага пункта), на боку высечак, дарог, на штучных вадаёмах, другасна забалочаных пасля правядзення асушальных прац тэрыторыях, дзе часта адзначаюцца навалы да некалькіх дзясяткаў асобін.

[правіць] Біялогія

Гнёзды будуе ў кронах старых дрэў на вышыні ад 3,5 да 26 м. Апісаныя выпадкі гнездавання на стозе сена, на зямлі, насцілах для вулляў, размешчаных на дрэвах. Таксама засяляе адмысловыя штучныя платформы. Гняздо з галінак, латок высланы сухой травой, кавалкамі дзірвана, часам мохам з прымешкай лісця і поўсці. Гняздо выкарыстоўваецца на працягу шэрагу гадоў, часам з перапынкамі, стала дабудоўваецца і можа дасягаць значных памераў. Адна пара можа мець па 2 гнязда на адлегласці 150-1000 м адно ад другога і займаць іх па чарзе. Адкладвае ад 2 да 6 белых яйкаў. Сярэднія памеры яйкаў 65,3 - 47,2 мм. Бакі жылога гнязда і лясны подсціл пад ім заўсёды вапнавыя-белыя ад экскрыментаў. Гэтым яно адрозніваецца ад гнёздаў драпежных птушак. Наседжваюць абедзве птушкі 32-38 сутак. Птушаняты канчаткова пакідаюць гняздо на 70-75 суткі. Корміцца пераважна рыбай, радзей земнаводнымі і бесхрыбтовымі.

[правіць] Чорны бусел у літаратуры і мастацтве


Літ.:

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

[правіць] У Сеціве

Commons