Чу Ван Тан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чу Ван Тан
в'етн.: Chu Văn Tấn
Дата нараджэння

22 мая 1909({{padleft:1909|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:22|2|0}})

Дата смерці

1984({{padleft:1984|4|0}})

Месца смерці

Ханой

Званне

генерал-маёр

Чу Ван Тан (в'етн.: Chu Văn Tấn, 22 мая 1909 - 1984) — в'етнамскі ваенны дзеяч, генерал.

Чу Ван Тан нарадзіўся ў сям'і аднаго з правадыроў народа тхо на поўначы В'етнама, не далёка ад мяжы з Кітаем. У маладосці супрацоўнічаў з французскай каланіяльнай адміністацыяй. У 1935 г. узначаліў ваенізаванае аддзяленне адной з патаемных нацыяналістычных в'етнамскіх арганізацый. У 1936 г. уступіў у Камуністычную партыю. Падчас акупацыі В'етнама арміяй Японіі (1940 - 1945 гг.) удзельнічаў у партызанскім руху.

У жніўні 1945 г. Чу Ван Тан далучыўся да паўстанцкага ўрада, у якім займаў пост ваеннага міністра (да 2 сакавіка 1946 г.). У далейшым займаў адказныя ваенныя пасты, адыграў значную ролю ў вызваленні В'етнама ад французскай каланіяльнай залежнасці. У 1959 г. атрымаў званне генерала. Удзельнічаў у палітычным жыцці Паўночнага, а потым і аб'яднанага В'етнама.

Падчас вайны з Кітаем у 1979 г. быў арыштаваны з-за сяброўскіх адносін з некаторымі армейскімі і ўрадавымі дзеячамі, якія абвінавачваліся ў падтрымцы мааістаў. Пасля вайны вызвалены, але канчаткова не рэабілітаваны. Апошнія гады жыцця правёў у ізаляцыі ад сям'і. Памёр у 1984 г. у Ханоі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]