Тхо

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тхо
(Kẹo, Mọn, Cuối, Họ, Đan Lai, Ly Hà, Tày Pọng, Con Kha, Xá Lá Vàng)
ThoHa Gom1.JPG
Агульная колькасць 80 тыс. чал. (2013 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of Vietnam.svg В'етнам
Мова тхо
Рэлігія культ продкаў, будызм
Блізкія этнічныя групы в'еты, тыыт, мыонгі

Тхо або цо (в'етн.: Người Thổ) — група малых этнічных супольнасцяў на поўначы В'етнама. Падзяляюцца на аб'яднанні кеа, мон, чыой, хо, дан-лаі, лі-ха, тай, кон-ха, са-ла-вань. Агульная колькасць (2013 г.) - 80 тыс. чал.

Народная культура[правіць | правіць зыходнік]

Тхо жывуць у пагорыстай лясістай мясцовасці. Займаюцца падсечна-агнявым земляробствам. Вырошчваюць рыс і каноплі. Апошнія выкарыстоўваюцца выключна ў тэхнічных мэтах для вытворчасці рыбалоўных і паляўнічых сетак, мяшкоў і гамакоў. Шырока распаўсюджаны збіральніцтва, паляванне, рыбалоўства. У наш час многія тхо практыкуюць рамесныя заняткі. Цікава, што ткацтвам яны не займаюцца.

У мінулым будаваліся слупавыя хаціны на па́лях. У наш час пераважаюць каркасныя пабудовы. Паколькі тхо ўжо з XVIII - XIX стст. шчыльна сутыкаліся з суседзямі-в'етамі і былі ўцягнуты ў гандаль з імі, то фактычна ў гэты час страцілі арыгінальную нацыянальную вопратку, песенныя і музычныя традыцыі. Фальклор тхо адметны сваімі казкамі, прымаўкамі, дзіцячай рыфмаванай паэзіяй.

У традыцыйнай культуры шырока распаўсюджаны дашлюбныя адносіны, аднак яны магчымы толькі ў пэўныя святочныя дні. Абавязковы выкуп нявесты, таму маладыя мужчыны-тхо звычайна доўга збіраюць сродкі, каб заключыць шлюб. Сем'і аб'ядноўваліся ў вясковыя абшчыны, якія з'яўляліся валадарамі зямлі. Знутры абшчыны існуе суседская дапамога і агульнае карыстанне вынікамі сумеснай працы.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Мова тхо блізкая да в'етнамскай і мыонгскай. Агульнай літаратурнай мовы фактычна няма. У пісьмовасці выкарыстоўваецца в'етнамскій алфавіт на аснове лацінкі.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць вернікаў спавядае будызм. Шырока распаўсюджаны культ продкаў.

Знакамітыя тхо[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]