Шаблон:Падзеі 24 студзеня
- 41: Вайсковы трыбун Касій Херэя забівае рымскага імператара Гая Цэзара Калігулу.
- 1521: Фернан Магелан адкрыў у Ціхім акіяне востраў Святога Паўла.
- 1848: Джэймс Маршал першы знайшоў золата ў Каліфорніі.
- 1915: Марская бітва ля Догер-банкі адбылася падчас Першай сусветнай вайны паміж германскай і англійскай эскадрамі.
- 1924: Петраград перайменавалі ў Ленінград.
- 1935: У ЗША ўпершыню ў продажы з’явілася баначнае піва.
- 1939: Землятрус у Чылі, загінула болей за 50 тыс. чалавек.
- 1999: Філіял МАЗа выпусціў першы аўтобус для міжнародных перавозак.
- 2003: Паміж урадам Кот-д’Івуара і ўзброенай апазіцыяй заключана пагадненне ў Ліна-Маркусі (Францыя), як спроба мірнага ўрэгулявання вайны.
- 2015: Абстрэл жылых кварталаў Марыупаля ў ходзе узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.