Шаблон:Падзеі 2 мая
- 1335: Атон Вясёлы з дынастыі Габсбургаў атрымлівае ад імператара Людвіга IV Карынтыю і паўднёвую частку Ціроля ў якасці лена.
- 1447: Вялікі князь Казімір IV Ягелончык выдаў прывілей, які пашыраў правы баяраў і даў пачатак запрыгоньванню сялян у ВКЛ.
- 1808: У Мадрыдзе пачалося паўстанне супраць войска Напалеона.
- 1889: Імператар Эфіопіі Менелік II падпісаў пагадненне аб дружбе з Італіяй і перадаў Эрытрэю пад італьянскі кантроль.
- 1945: Капітуляцыя берлінскага гарнізона перад савецкімі войскамі.
- 1975: Пачаўся выпуск аўтамабіля BMW E21.
- 1977: Трагедыя ў Крыжоўцы, сутыкненне пасажырскага цягніка «Гродна — Орша» з прыгарадным электрацягніком.
- 2014: У выніку супрацьстаяння ў Адэсе знішчаны лагер прыхільнікаў федэралізацыі Украіны.