Шанана Гужмау
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Кай Рала Шана Гужмау (парт. Kay Rala Xanana Gusmão, нар. 20 чэрвеня 1946, імя ад нараджэння — Жазэ Алешандре Гужмау, парт. José Alexandre Gusmão) — дзяржаўны дзеяч Усходняга Тымору, адзін з архітэктараў незалежнасці краіны, лаўрэат Сіднейскай прэміі міру (2000).
З 1971 — рух за незалежнасць Усходняга Тымору (РФНУТ).
У 2002—2007 — першы прэзідэнт незалежнага Усходняга Тымору.
З 8 жніўня 2007 — прэм'ер-міністр.
