Нэльсан Мандэла
| Нэльсан Мандэла Nelson Mandela |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 10 мая 1994 — 14 чэрвеня 1999 | |||
| Віцэ-прэзідэнт: | Таба Мбекі Фрэдэрык Вілем дэ Клерк |
||
| Папярэднік: | пасада зацверджаная; Фрэдэрык Вілем дэ Клерк як дзяржаўны прэзідэнт |
||
| Пераемнік: | Таба Мбекі | ||
|
|||
| 2 верасня 1998 — 14 чэрвеня 1999 | |||
| Папярэднік: | Андрэс Пастрана Аранга | ||
| Пераемнік: | Таба Мбекі | ||
|
|||
| 5 ліпеня 1995 — 17 снежня 1997 | |||
| Папярэднік: | Олівер Тамба | ||
| Пераемнік: | Таба Мбекі | ||
| Партыя: | Афрыканскі нацыянальны кангрэс | ||
| Адукацыя: | University of Fort Hare University of London External System University of South Africa Універсітэт Вітватэрсранда |
||
| Нараджэнне: | 18 ліпеня 1918 Мвеза, ПАС |
||
| Аўтограф: | |||
Нэльсан Раліхла́хла Мандэ́ла (Nelson Rolihlahla Mandela [xoˈliːɬaɬa manˈdeːla]; нар. 18 ліпеня 1918, Мвеза, ПАС) — з 10 мая 1994 па 14 ліпеня 1999 — прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, адзін з самых вядомых актывістаў у барацьбе за правы чалавека ў перыяд існавання апартэіду, за што 27 гадоў правёў у турме, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1993.
Змест |
[правіць] Біяграфія
У студэнцкія гады ўдзельнічаў у забастоўцы, пазней быў карэспандэнтам у Іаганесбургу і паступіў у Універсітэт Вітватэрсранда.
У 1944 удзельнічаў у стварэнні маладзёжнай лігі Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК). Пазней, з-за абвастрэння дужання, распрацаваў так званы «план М», паводле якога суполкі АНК сыходзілі ў падполле.
З 1948 году — нацыянальны сакратар Маладзёжнай лігі АНК.
З 1949 году — член Нацыянальнага выканкама АНК.
З 1950 году — нацыянальны прэзідэнт Маладзёжнай лігі АНК.
У 1952 годзе Мандэла сумесна са сваім сябрам Оліверам Тамба адкрыў першую легальную фірму, кіраваную чорнаскурымі.
З 1952 году — віцэ-прэзідэнт АНК.
У 1956 годзе арыштаваны, а з 1960 году знаходзіўся ў падполлі.
У 1961 годзе ўзначаліў радыкальнае крыло АНК, «Умкхонта вэ сызвэ», пачаўшы палітыку сабатажу супраць ураду. Праз год Мандэла з'ехаў у Алжыр для вербавання новых сяброў крыла, але па вяртанні быў затрыманы за нібы нелегальны выезд з краіны і за падбухторванне да пратэсту.
У лістападзе 1968 Мандэла быў арыштаваны і першапачаткова прысуджаны да пажыццёвага зняволення ў турме Робен Айленд.
18 лютага 1990 г. Мандэла быў вызвалены са зняволення, 11 лютага абвясціў аб перамір'і і спыненні ўзброенага змагання.
З 10 мая 1994 па 14 чэрвеня 1999 — прэзідэнт ПАР.
З 3 верасня 1998 па 14 чэрвеня 1999 — генеральны сакратар Руху недалучэння.
Ганаровы cy,hf больш 50 міжнародных універсітэтаў. Пасля таго, як у 1999 годзе Мандэла пакінуў пост прэзідэнта ПАР, ён стаў актыўна заклікаць да больш актыўнага асвятлення праблем ВІЧ і СНІДа. Па адзнаках экспертаў, у ПАР цяпер каля пяці мільёнаў носбітаў ВІЧ і хворых СНІДам - больш, чым у любой іншай краіне.
Калі Макгаха, старэйшы сын Нэльсана Мандэлы, памёр ад СНІДу, Мандэла заклікаў змагацца з распаўсюджваннем гэтага смяротнага захворвання.
[правіць] Сям'я
- Макгаха Мандэла — старэйшы сын — памёр ад СНІДу ў 2005 г. ва ўзросце 54 гадоў.
- Тэмбекіле, малодшы сын Мандэлы, загінуў у аўтакатастрофе. У часы рэжыму апартэіду Мандэла правёў за кратамі 27 гадоў. Калі загінуў яго малодшы сын, улады не дазволілі Нэльсану Мандэле нават наведаць яго пахаванні.
- Цяпер у Мандэлы засталіся тры дочкі: адна - ад першай жонкі Эвелін, якая сканала ў 2004 годзе, і дзве — ад другой жонкі Віні.
- Эвялін была маці Макгаха. Таксама ў 2004 годзе сканала жонка Макгаха — Зондзі.[1]
[правіць] Узнагароды
- Ордэн Мапунгубвэ ў плаціне (1 ступень) (ПАР, 2002)[2]
- Ордэн Сяброўства (Расія) (1995) [3]
- Ордэн Плая Хірон (Куба, 1984)
- Зорка Сяброўства народаў (НДР, 1984)
- Ордэн заслуг (Вялікабрытанія, 1995)
- Кавалер Вялікага крыжа Нацыянальнага ордэна Малі (Малі, 1996)
- Ланцуг ордэна Нілу (Егіпет, 1997)
- Кампаньён ордэны Канады (1998) [4]
- Кавалер Вялікага крыжа ордэны Святога Олафа (Нарвегія, 1998)
- Ордэн князя Яраслава Мудрага 1 ступені (Украіна, 1999)
- Кампаньён ордэны Аўстраліі (1999)
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Залатога Льва Аранскага дому (Нідэрланды, 1999)
- Прэзідэнцкі медаль волі (ЗША, 2002)
- Бальі-кавалер Вялікага крыжа ордэны Святога Іяана Ерусалімскага (Вялікабрытанія)
- Кавалер ордэна Слана (Данія)
- Ордэн «Стара Планіна» (Балгарыя)
[правіць] Творы
Прыведзеныя арыгінальныя назвы.
- англ.: «Long Walk to Freedom» (аўтабіяграфія)
- англ.: «The Struggle Is My Life»
- англ.: «Nelson Mandela Speaks: Forging a Democratic, Nonracial South Africa»
[правіць] Крыніцы
Зноскі
- ↑ Сын Мандэлы памёр ад СНІДу
- ↑ The Order of Mapungubwe. List of Recipients.(англ.)
- ↑ Указ прэзідэнта Расійскай Фэдэрацыі ад 24.08.1995 № 871 «Аб узнагароджаньні ордэнам Сяброўства Мандэлы Н.Р.»
- ↑ Order of Canada. Nelson Mandela, C.C (англ.)
[правіць] Літаратура
- Кто есть кто в мировой политике / Редкол.: Кравченко Л.П. (отв. ред.) и др. — М.: Политиздат, 1990. ISBN 5-250-00513-6
