Шураны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шураны
Šurany
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Царква Святога Стэфана ў Шуранах
Царква Святога Стэфана ў Шуранах
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1138
Першая згадка
Плошча
59,812 км²
Вышыня цэнтра
123 м
Насельніцтва
10 460 чалавек (2006)
Шчыльнасць
175 чал./км²
Нацыянальны склад
славакі (97 %), венгры (1 %)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 35
Паштовы індэкс
942 01
Аўтамабільны код
NZ
Афіцыйны сайт
Шураны на карце Славакіі
Шураны (Славакія)
Шураны

Шураны (да 1927 года — Вялікія Шураны; славацк.: Šurany, венг.: Nagysurány) — горад у раёне Новэ Замкі Нітранскага края на паўднёвым захадзе Славакіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя даследаванні паказваюць, што абшар сучаснага горада быў заселены яшчэ ў неаліце. Упершыню горад упамінаецца ў 1138 годзе пад назвай «villa Suran» у лісце венгерскага караля Белы II. У XIV стагоддзі тут пабудавалі крэпасць. У 16631684 — пад турэцкай акупацыяй. У 1725 годзе крэпасць была знішчана. У 1832 годзе Шураны становяцца каралеўскім горадам. У 1854 годзе тут была заснавана цукровая фабрыка (закрытая ў 2000)[1]. Горад быў часткай Венгрыі да 1920 года.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шураны палягаюць на вышыні ў 123 м над узроўнем мора і пакрываюць плошчу ў 59,812 км²[2]. Горад размяшчаецца на Дунайскай нізіне ля ракі Нітра за 13 км ад Новых Замкаў і прыкладна за 100 км ад Браціславы.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2001 года, колькасць насельніцтва складае 10 491 чалавек. Нацыянальны склад: 97,28 % — славакі, 1,12 % — венгры, 0,64 % — чэхі. Рэлігійны склад: 80,02 % — рымска-каталікі, 14,76 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 1,19 % — лютэране[2].

Зноскі

  1. :: Vítajte na stránkach mesta Šurany ::..:: www.surany.sk :: Архівавана 23 ліпеня 2011.
  2. а б Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2008. Праверана 23 верасня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]