Эдзіт Піяф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдзіт Піяф

Эдзіт Піяф (фр.: Édith Piaf, імя пры нараджэнні Édith Giovanna Gassion; 19 снежня 1915, Парыж — 11 кастрычніка 1963) — папулярная французская эстрадная спявачка-шансанье.

3 1930 выступала ў кабарэ і эстрадных тэатрах, з 1956 у тэатры «Алімпія» ў Парыжы. Валодала багатым адценнямі голасам. Яе выканальніцкую манеру вылучалі экспрэсія ў спалучэнні з прастатой. Стварыла лірычную песню-споведзь, працягвала традыцыю стылю «песнь французскай вуліцы», у які прыўнесла трагічныя матывы, была аўтарам многіх з іх. Знялася ў фільмах «Безыменная зорка», «Парыж працягвае спяваць», «Фрэнч-канкан» і інш. Найбольш вядомыя песні ў яе выкананні: «La Vie en Rose» (1946), «Hymne à l'Amour» (1949), «Milord» (1959), «Non, Je Ne Regrette Rien» (1960), «l'Accordéoniste» (1955), «Padam… Padam…» (1951), і «La Foule» (1957).

Аўтар мемуараў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]