Экалагічная піраміда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Экалагічная піраміда — графічная піраміда, якая паказвае суадносіны масы (колькасці, энергіі) прадуцэнтаў, кансументаў і рэдуцэнтаў у экасістэме. У трафічных ланцугах частка біямасы выкарыстоўваецца на рост асобіны, а частка траціцца на дыханне, размнажэнне, рух і інш., таму колькасць біямасы (асобін, энергіі) на кожным наступным трафічным узроўні меншая, чым на папярэднім.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Экалагічная піраміда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 55. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).