Элін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Элін, Гелен
Міфалогія: Старажытнагрэчаская
Бацька: Дзеўкаліён
Маці: Піра
Жонка: Арсеіда
Дзеці: Эол, Дор, Ксуф

Э́лін або Ге́лен (грэч.: Ελλην) — уладар Фесаліі, міфічны продак элінаў.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі Элін быў сынам Дзеўкаліёна і ўнукам Праметэя. Згодна пазнейшай версіі — сынам Зеўса. Ад німфы Арсеіды меў трох сыноў — Эола, Дора і Ксуфа. Эол стаў продкам грэкаў-эалійцаў, Дор — дарыйцаў. Ад Ксуфа нарадзіліся сыны Іон (продак іанійцаў) і Ахей (продак ахейцаў). Магчыма, што легенда пра сыноў Ксуфа мае позняе паўночнае паходжанне, бо ў ранніх тэкстах продкам ахейцаў лічыўся Данай, а іанійцы выводзіліся ад пеласгаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Элин.//Мифы народов мира: Энциклопедия. - М., 2008. С. 1116