Эміль Антуан Бурдэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эміль Антуан Бурдэль
Émile Antoine Bourdelle
Фатаграфія
Дата нараджэння:

30 кастрычніка 1861({{padleft:1861|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:30|2|0}})

Месца нараджэння:

Ле-Везінэ

Дата смерці:

1 кастрычніка 1929({{padleft:1929|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (67 гадоў)

Месца смерці:

Медон

Грамадзянства:

Flag of France.svg Францыя

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Эміль Антуан Бурдэль (30 кастрычніка 1861, Мантабан, Францыя-1 кастрычніка 1929) — французскі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў школах прыгожых мастацтваў у Тулузе (1876-84) і Парыжы (1884-86). Працаваў у майстэрнях Ж.Далу і А.Радэна (1893-1908). Выкладаў у стыдыі Гранд-Шам'ер (1909-29). Ад прасякнутых бурнай экспрэсіяй ранніх твораў ("Помнік тым, хто загінуў", 1893-1902) перайшоў да больш ураўнаважаных кампазіцый, дзе творча пераасэнсаваў традыцыі старажытнагрэчаскай архаікі і ранняй класікі, імкнуўся да гераізацыі і манументалізацыі вобразаў ("Геракл, які страляе з лука", 1909; "Пенелопа", 1909-12; "Сафо", 1924-25). Аўтар помнікаў А.Міцкевічу ў Парыжы (1909-29), К.Альвеару ў Буэнай-Айрэсе (1914-17), партрэтаў А.Радэна (1909), А.Франса (1919). Сярод вучняў - Ота Гутфройнд.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).