Эмі Росум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эмі Росум
Emmy Rossum
Фота
Росум у 2010 годзе.
 
Імя пры нараджэнні: Эмануэль Грэй Росум
Дата нараджэння: 12 верасня 1986(1986-09-12) (27 гадоў)
Месца нараджэння: Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства: Flag of the United States.svg ЗША
Прафесія: актрыса
Кар'ера: 1997 — цяпер. час
Кірунак: драма
камедыя
меладрама
IMDb: ID 0002536

Эмі Росум, Эмануэль Грэй Росум (англ.: Emmanuelle Grey Rossum; нарадзілася 12 верасня 1986, ЗША) — амерыканская актрыса і спявачка яўрэйскага паходжання. Першымі фільмамі, якія прынеслі ёй вядомасць, сталі Лавец песень (англ.) (2000), Амерыканская рапсодыя (англ.) (2001) і Апасіяната (англ.) (2002). Аднак сапраўднае прызнанне сусветнай грамадскасці прыйшло да яе толькі пасля выхаду ў пракат фільма Таямнічая рака (2003). У далейшым яна знялася ў фільмах-катастрофах Паслязаўтра (2004) і Пасейдон (2006). У 2010 годзе Росум увайшла ў акцёрскі склад тэлесерыяла Бессаромнікі ў якасці выканаўцы галоўнай ролі.

У 2007 годзе Росум выпусціла свой дэбютны альбом Inside Out, а таксама Калядны міні-альбом Carol of the Bells.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1997—2004 — The Practice
  • 1998 — Only Love
  • 1998 — A Will of Their Own
  • 1998 — Grace & Gloria
  • 1999 — Genius
  • 1999 — Snoops (сэрыял)
  • 2000 — Songcatcher
  • 2000 — It Had to Be You
  • 2000 — The Audrey Hepburn Story
  • 2001 — An American Rhapsody
  • 2001 — Happy Now
  • 2002 — Passionada
  • 2003 — Nola
  • 2003 — Mystic River
  • 2004 — The Day After Tomorrow
  • 2004 — The Phantom of the Opera
  • 2006 — Poseidon
  • 2008 — Dragonball

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]