Эндру Лі Потс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эндру Лі Потс
Andrew Lee Potts
Andrew lee potts.jpg
Дата нараджэння:

29 кастрычніка 1979({{padleft:1979|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:29|2|0}}) (34 гады)

Месца нараджэння:

Уэбсі, Брэдфард, Заходні Ёркшыр, Англія

Грамадзянства:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Прафесія:

акцёр, рэжысёр

Кар'ера:

1989 - цяперашні час

IMDb:

ID 0498517

andrewleepotts.com
Commons-logo.svg Эндру Лі Потс на ВікіСховішчы

Эндру Лі Потс (англ.: Andrew Lee Potts, нар. 29 кастрычніка 1979, Брэдфард, Заходні Ёркшыр, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр і рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 кастрычніка 1979 года ў Брэдфардзе, Заходні Ёркшыр, Вялікабрытанія. Бацьку клічуць Алан (нар. 1951), а маці Сьюзан. У яго ёсць старэйшая сястра, Сара-Джэйн Потс, таксама актрыса. Скончыў Школу выканальніцкіх мастацтваў Лідса і пачаў сваю кар'еру ў музычным тэатры, адначасна прымаючы ўдзелы ў тэлевізійных праектах і фільмах англійскага тэлебачання, такіх як «Children’s Ward», «Біццё сэрца», «Дэлзіл і Пэскаў», «Сакрэтныя матэрыялы Стрэйнджа», «Вайна Фойла», «Fat Friends», «Дохлая рыба», «Rose and Maloney» і «Тагерт».

Эндру Лі стаў вядомым пасля выхаду на экраны навукова-фантастычнага тэлесерыяла «Партал юрскага перыяду», у ролі Конара Тэмпла (былы студэнт Катэра, які стаў спецыялістам па даследаванню, тэхніцы і абсталяванню), яго партнёркай па пляцоўцы стала Ханна Спірыт, былая ўдзельніца моладзевай папулярнай групы «S Club 7», з якой Эндру Лі заручыўся ў 2008 годзе.

У 2009 яго бацьку, Алану Потсу, які, па словах самога Эндру, стаў своеасаблівым правобразам жыццярадаснага Конара Тэмпла, быў пастаўлены дыягназ - неаперабельны рак. Эндру Лі, які здымаўся тады ў 3 сезоне «Партала юрскага перыяду», атрымаў спецыяльны дазвол ад кінакампаніі пакінуць здымачную пляцоўку ў любы момант, калі гэта спатрэбіцца[1].

Наступная праца, якая прыносіць Потсу ўжо шырэйшую вядомасць, — экранізацыя вядомай казкі Люіса Кэрала мінісерыял «Аліса ў краіне цудаў» (2009) рэжысёра і сцэнарыста Ніка Уілінга, у якім Эндру сыграў адну з галоўных роляў — Капялюшніка.

Усяго на рахунку маладога акцёра налічваецца больш 40 роляў.

У наш час жыве з Ханнай Спірыт у Брайтане[2].

Іншыя сферы дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысура[правіць | правіць зыходнік]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons