Лічэбнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Лічэбнік - часціна мовы, якая абазначае лічбы, колькасць прадметаў ці рэчыва альбо парадкавую паслядоўнасць прадметаў. У сказе можа выконваць функцыю азначэння ці дзейніка. Можа быць колькасным (адзін, два, тры...) ці парадкавым (першы, другі, трэці...).

Асаблівасці лічэбнікаў розных моў Еўропы[правіць | правіць зыходнік]

У рускай і беларускай мовах лічэбнікі "адзін" і "два" маюць катэгорыю роду (напр., один-одна-одно, два-две; адзін-адна-адно, два-дзве). Лічэбнік "адзін" можа таксама ставіцца ў множны лік. Лічэбнікі рускай і беларускай, як і іншых славянскіх моў, змяняюцца па склонах. Катэгорыю роду маюць таксама лічэбнікі нямецкай і французскай моў, але гэтага няма ў англійскай мове. Лічэбнікі англійскай мовы, якія перадаюць лічбы парадкаў 100, 1000, 1000000 і г.д. могуць ставіцца ў множны лік толькі пры перадачы няпэўнай колькасці чагосьці[1]: thousands of cars - тысячы аўтамабіляў , але five thousand cars - пяць тысяч аўтамабіляў.

Па-рознаму ў розных мовах Еўропы выражаюцца адны і тыя ж лічбы. У англійскай мове лічбы якія ідуць паміж 1000 і 10000 могуць разглядацца як сотні: 1500 можа разглядацца і як тысяча пяцьсот (one thousand five hundred), і як пятнаццаць соцень (fifteen hundred). Нешта падобнае існуе, але практычна не выкарыстоўваецца ў сучаснай французскай мове. Інтэрпрэтацыя 2000 як "дваццаці соцень" у сучаснай англійскай мове можа быць наступнай: двухтысячны год, восем гадзін вечара (дваццаць гадзін роўна), дзве тысячы (долараў, рублёў і г.д.)

У сучасных беларускай, рускай і французскай мовах складаныя нумары - тэлефонаў, банкаўскіх рахункаў і нават кабінетаў - чытаюцца парнымі лічбамі: 5678 - "пяцьдзясят шэсць-семдзесят восем". У англійскай мове такія лічбы чытаюцца паасобку: 5678 - "пяць-шэсць-сем-восем".

У сучаснай французскай мове не выкарыстоўваюцца спецыяльныя словы для абазначэння лічбаў ад 70 да 90. Так, лічба 70 перадаецца лічэбнікам soixante-dix альбо "шэсцьдзясят дзесяць" (існуюць таксама і рэдкія варыянты septantaine і septante [2]), 71 - soixante-onze альбо "шэсцьдзясят адзінаццаць", 80 - quatre-vingt ці, літаральна, "чатыры на дваццаць" (існуюць, але практычна не ўжываюцца дыялектызмы octante і huitante[3]). Лічба 90 перадаецца як quatre-vingt-dix ці "чатыры на дваццаць дзесяць" (у Бельгіі і Швейцарыі таксама існуе варыянт nonante[4]), а 95 па-французску будзе quatre-vingt-quinze ("чатыры на дваццаць пятнаццаць").

У многіх мовах Еўропы, у тым ліку беларускай, рускай, французскай і нямецкай лічба 1000 000 000 перадаецца словам "мільярд". Аднак у англійскай мове гэта лічба перадаецца словам billion.

Зноскі

  1. Krylova, I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.:КДУ, 2008, с.388
  2. Словарь Мультитран (русско-французский раздел)
  3. тамсама
  4. тамсама