Эрнст Барлах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эрнст Барлах
Паштовая марка ГДР, 1970 (Міхель 1534, Скот 1166)
Паштовая марка ГДР, 1970
(Міхель 1534, Скот 1166)
Дата нараджэння:

2 студзеня 1870({{padleft:1870|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:2|2|0}})

Месца нараджэння:

Flag of the Kingdom of Prussia (1803-1892).svg Гольштэйн, Ведэль

Дата смерці:

24 кастрычніка 1938({{padleft:1938|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:24|2|0}}) (68 гадоў)

Месца смерці:

Flag of German Reich (1935–1945).svg Германія, Ростак

Жанр:

скульптура / графіка

Стыль:

югендстыль, рэалізм, экспрэсіянізм

Узнагароды:

прэмія Клейста (1924)

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Эрнст Барлах (ням.: Ernst Barlach; 2 студзеня 1870, Ведэль, Гольштэйн — 24 кастрычніка 1938, Ростак) — выбітны нямецкі скульптар, мастак і пісьменнік. Рэаліст і экспрэсіяніст.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Гамбургу, Дрэздэне, Парыжы. У ранніх скульптурах, кераміцы, графіцы быў блізкі да югендстылю. У 1909 годзе працаваў у Фларэнцыі. Звярнуўся да нямецкай готыкі, якая аказала вырашальнае ўздзеянне на стыль яго спелых работ. У 1910 годзе пасяліўся ў Гюстраве, дзе пражыў усё астатняе жыццё.

З патрыятычных пачуццяў падтрымаў сусветную вайну, у 1915—1916 гадах ваяваў у пяхоце, вярнуўся з фронту перакананым пацыфістам. Набыў шырокую вядомасць, быў прыняты ў члены Прускай акадэміі мастацтваў (1919), Мюнхенскай мастацкай акадэміі (1925), атрымаў прэмію Клейста (1924). Ілюстраваў «Фаўст» Гётэ (1923). Пасля прыходу нацыстаў да ўлады антываенны пафас работ Барлаха прыйшоў у сутыкненне з мілітарысцкім духам «новай Германіі». У 1937 годзе работы скульптара былі канфіскаваныя з музеяў, цэркваў і іншых грамадскіх месцаў і асуджаныя як «дэгенерацыйнае мастацтва». У 1938 годзе Барлах быў вымушаны выйсці з Прускай Акадэміі Мастацтваў. Апошнім часам ён цяжка хварэў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.310

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Экспрэсіянізм