Чукоцкая аўтаномная акруга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Чукотский автономный округ
Чукоцкая аўтаномная акруга
герб
сцяг
RussiaChukotka2007-07.png
Афіцыйная мова руская
Тып суб'екту федэрацыі Аўтаномная акруга
Федеральная акруга Далёкаўсходняя
Эканамічная акруга Далёкаўсходняя
Сталіца Анадыр
Губернатар Раман Абрамовіч
Плошча
— Усяго
— % Вада
7 месца
737 700 км²
Насельніцтва
— Усяго (2006)
Шчыльнасць
84 месца
50 500
0,07/км²
Аўтамабільны код 87
Часавы пояс MSK+9

Чукоцкая аўтаномная акруга — суб'ект Расійскай Федэраціі, які размешчаны на крайнім паўночным усходзе краіны. Мяжуе з Якуціяй, Магаданскай вобласцю і Камчацкім краем. Амываецца водамі Усходне-Сібірскага, Чукоцкага і Берынгава мораў.

Насельніцтва 50,5 тыс. чал. (2006). Шчыльнасць насельніцтва: 0,07 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 66,3 %. Нацыянальны склад (2002): рускія — 51,9 %, украінцы — 9,2 %, народы Поўначы — 31,3 % (у тым ліку: чукчы — 23,5 %, эскімосы — 2,9 %, эвены — 2,6 %, чуванцы — 1,8 %), беларусы — 1,0 %, іншыя нацыянальнасці — 6,6 %.

Чукоцкая аўтаномная акруга была створана 10 снежня 1930 года. З 1977 года ў складзе Магаданской вобласці. Выйшла з яе складу ў 1991 годзе і ў цяперашні час з’яўляецца адзінай аўтаномнай акругай, якая не ўваходзіць у склад іншага суб'екта Расійскай Федэрацыі.

Падзяляецца на 8 раёнаў:

  1. Анадырскі раён
  2. Білібінскі раён
  3. Берынгаўскі раён
  4. Іульцінскі раён (у тым ліку востраў Урангеля)
  5. Правідзенскі раён
  6. Чаўнскі раён
  7. Чукоцкі раён
  8. Шмідтаўскі раён

У акруге знаходзіцца адзіная ў азіяцкай часцы Расіі атамная электрастанцыя — Білібінская АЭС.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя астравы[правіць | правіць зыходнік]