Эсхіл

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Aischylos Büste.jpg

Эсхіл (стар.-грэч. Αἰσχύλος, 525 да н.э., Элеўсін, Грэцыя — 456 да н.э., Геле, Сіцылія) — старажытнагрэчаскі драматург, бацька еўрапейскай трагедыі, які стварыў новыя сцэнічныя магчымасці праз увядзенне другога акцёра (даэсхілаўская трагедыя ўяўляла сабою харавую кантату з удзелам аднаго акцёра-дэкламатара).

Прымаў удзел у войнах супраць персаў: у Марафонскай бітве (490 да н.э.), бітве пры Саламіне (480 да н.э.) і, магчыма, у бітве пры Платэях (479 да н.э.).

Аўтар трагедый «Прасіцелькі», «Персы», «Сямёра супраць Фіваў», «Прыкуты Праметэй» і трылогіі «Арэстэя». Вядомыя назвы яшчэ каля 80-ці твораў Эсхіла (трагедыі, сатыраўскія драмы), частка якіх дайшла да нас у фрагментах.

Беларускія пераклады[правіць]

Трагедыі «Персы» і «Прыкуты Праметэй» на беларускую мову пераклаў Л. Баршчэўскі.

Літаратура[правіць]

  • Лебядзевіч, Дз. М. Трагедыя Эсхіла «Прыкуты Праметэй» // Беларуская мова і літаратура. — 1996. — Вып.2.
  • Ратабыльская, Т. А. Гісторыя сусветнага тэатра: Эсхіл // Народная асвета. — 1996. — № 3.
  • Эсхіл. Прыкуты Праметэй; Сафокл. Антыгона. — Мн., 1993.
  • Ярхо, В. Н. Эсхил. — М., 1958.

Спасылкі[правіць]