Эфесянам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Апостал Павел піша лісты. Выява з сярэневечных выданняў яго твораў

Эфесянам, ліст апостала Паўла да Эфесянаў - адзін з лістоў апостала Паўла, які увайшоў у лік Новага Запавета.

Адрасат[правіць | правіць зыходнік]

Павел наведаў Эфес ў канцы сваей другой місіянерскай вандроўкі летам 52 года н.э. на шляху з Карынфа ў Ерусалім. Падчас трэцяй вандроўкі ў 54 годзе другі раз прыбыў у Эфес, дзе заставаўся на працягу дзвух гадоў. Павел распаўсюджваў Благую вестку ў Эфесе і яго наваколлях, дзякуючы чаму вялікая колькасць людзей прыняло Хрыстіянства, і утварылася суполка вернікаў. Павел быў вымушаны пакінуць Эфес з-за беспарадкаў, якія былі ўчынены срэбранымі майстрамі. У сваім лістах да вернікаў Карынфа, ен піша, што там ен ледзь не загінуў. Але Павел заўседы памятаў пра царкву ў Эфесе. Кіруючыся ў Ерусалім Павел у Мілеце зрабіў прыпынак і сустрэўся са старшынямі эфескай абшчыны. Сустрэча скончылася слезным развітаннем, паколькі Павел паведаміў, што хутка ен апынецца ў няволі і больш ім не давядзецца спадкацца.

Акалічнасці ліста і аўтарства[правіць | правіць зыходнік]

Ліст значна адрозніваецца ад іншых лістоў Паўла. Галоўныя тэмы багаслоў’я Паўла – Закон, апраўданне за веру, хуткае Другое прышэсце Хрыста, - у лісце амаль адсутнічаюць, на першае месца выходзіць тэма Царквы і яе сутнасці, суадносінаў паміж Хрыстом і Царквой. Непадобны і стыль пісьма, ен велічны, літургічны; хутчэй нагадвае пропаведзь, чым ліст. Акрамя таго, трэцяя частка ліста паўторана ў лісце да Каласянам, што прыводзіць некаторых даследчыкаў да высновы, што абодна лісты пісаліся амаль у адзін час. У лісце таксама шмат слоў і выслоўяў, якія нідзе больш у Новым Запавеце не сустракаюцца. Шэраг даследчыкаў лічыць ліст вершыняй багаслоўскай думкі аўтара.

Змест ліста[правіць | правіць зыходнік]

Звяртаючыся да хрысціян, якія ў мінулым былі язычнікамі, Павел апавядае пра выбранне вернікаў яшчэ да стравэння свету, пра адпушчэнне грахоў і дараванне свабоды. Усе гэта Пан зрабіў праз свайго Адзінага Сына. Пан Бог ставіць мэтай аб’яднаць усе ў Хрысце, усе як на небе, так і на зямлі. Таму Хрыстос стварыў Царкву, знічшыўчы сцяну падзелу паміж язычнікамі і яўрэямі, зрабіўшы з абодвух адзінае. Хрыстос стаў галавой Царквы, а Царква – гэта Яго Цела, у якім поўнасць Бога. Хрыстос вышэй за любое валадаранне, Ен – яго Пан, Ен - пасрэднік паміж Творцам і тварэннем. Тэма яднання з Богам мае і практычны сэнс. Павел заклікае хадзіць згодна высокага звання хрысціян, захоўваць адзінства паміж сабой, ставячыся да іншых з цярплівасцю і лагоднасцю. Вернікі павінны адмовіцца ад спраў цемры, стаць дзецьмі света. Стаць дзецьмі света значыць адзінства ў поглядах, святым жыцці, адмове ад гневу, зайзрасці, непрыстойных слоў. Любоў і мір павінен быць у жыцці кожкага верніка. Адносіны паміж супругамі, паміж бацькамі і дзецьмі, паміж гаспадарамі і рабамі павінны будавацца на ўзаемнай любові і павазе. Інстытут брака Павел робіць сымбалам адносін Хрыста да Царквы.

Месца і час напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст да вернікаў Эфеса быў напісаны ў турэмнам зняволенні (як і лісты да філіпійцаў, каласянам, Філямону, 2 ліст да Цімафея). Традыцыйна лічыцца, што месца напісання – Рым, дзе Павел доўгі час знаходзіўся ў няволе, аднак такім месцам магла быць і Кесарыя, дзе апостал правел шмат часу, чакаючы адпраўкі ў Рым. Час напісання таксама дакладна вызначыць цяжка – гэта канец 50 гг - пачатак 60 гг.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст складаецца з 6 раздзелаў, якія можна падзяліць на дзе часткі. У першай частцы (разд. 1-3)апостал расярэджаны на Хрысце і Царкве. Ліст пачынаецца з малітвы да Бога. Далей Павел распявядае пра веліч Пана, дзякуючы Каму вернікі сталі законнымі дзецьмі Бога і маюць свабодны доступ праз веру. У другой часцы Павел дае практычныя парады адносна як грамацкага, так і асабістага жыцця.

Кароткі план ліста[правіць | правіць зыходнік]

  • Прывітанне (1:1-2)
  • Хрыстос і Царква (1:3-3:21)
  • Новае жыцце с Хрыстом (4:1-6:20)
  • Завяршэнне ліста (6:21-24)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]