Эцьен Луі Малюс
| Эцьен Луі Малюс | |
| Étienne Louis Malus | |
Эцьен Луі Малюс |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Дата смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: | |
| Навуковае званне: | |
| Альма-матэр: | |
| Навуковы кіраўнік: | |
| Вядомы як: |
першаадкрывальнік закона Малюса пра інтэнсіўнасць святла, якое прайшло праз палярызатар |
| Узнагароды і прэміі |
|
Эцьен Луі Малюс (фр. Étienne Louis Malus) (23 ліпеня 1775 — 23 лютага 1812) — французскі інжынер, фізік і матэматык.
Ваенная кар'ера [правіць]
У 1793 годзе Малюс паступіў у Інжынернае вучылішча ў Мэзьер, якое, аднак, прымушаны быў неўзабаве пакінуць; перайшоў у Політэхнічнае вучылішча, ён пад кіраўніцтвам Гаспара Монжа актыўна заняўся вывучэннем матэматычных навук. Пасля заканчэння вучылішча, у 1796 годзе, Малюс паступіў у дзеючую армію і прымаў удзел у экспедыцыі Напалеона ў Егіпет. У 1801 годзе Малюс вярнуўся ў Францыю, у 1802-1803 годзе працаваў на фортах ў Лілі, затым у іншых крэпасцях. З 1806 па 1809 гг. быў памочнікам начальніка крэпасці Страсбург.
Навуковая праца [правіць]
Затым быў прызваны ў Парыж, дзе заняў пасаду экзаменатара пры Політэхнічным вучылішчы. Працы яго адносяцца амаль выключна да оптыкі; першыя даследаванні (1800-07) па аналітычнай оптыцы не ўяўляюць цікавасці, бо выкладзены з пункту гледжання ньютанавай тэорыі святла. У 1808 годзе Малюс адкрыў з'яву палярызацыі святла адлюстраваннем. Адначасова з Ж.-Б. Біё адкрыў палярызацыю святла пры пераламленні. У 1810 годзе стварыў тэорыю падвойнага праменняпераламлення святла ў крышталях. Адкрыў закон Малюса аб інтэнсіўнасці святла, які прайшоў праз палярызатар. Прыдумаў спосаб высвятлення напрамку аптычнай восі крышталя.
Літаратура [правіць]
- Эцьен Луі Малюс // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 50