Ягаднік
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ягаднік | |||||||||||||||||
Буякі (Vaccinium uliginosum) |
|||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
|
|||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
| Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
Я́́гаднік (Vaccinium) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.
Вечназялёныя або лістападныя кусцікі. Вышыня да 60, часам да 90 см. Карэнішчы доўгія, паўзучыя. Сцёблы прамастойныя, моцнагалінастыя. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, пераважна скурыстае. Кветкі адзіночныя ці па 2—3 ў пучках на канцах галінак або ў пазухах лісця. Плод — сакаўная ягада, чырвоная, сіняя, сіне-чорная, у некаторых відаў ядомая.
Адрозніваееца больш за 200 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы; на Беларусі распаўсюджаны брусніцы, буякі, чарніцы.
Харчовыя расліны.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Род Vaccinium у базе даных Index Nominum Genericorum (ING) (пошук па слову Vaccinium) (англ.) (Праверана 7 жніўня 2009)
- ↑ У выданні Флора Европейской части СССР… у якасці наменклатурнага тыпу ўказаны від Vaccinium myrtillus L. (1753), тлумачэнне гэтаму даецца ў Index Nominum Genericorum (ING) (пошук па слову Vaccinium) (англ.) (Праверана 7 жніўня 2009)
Літаратура [правіць]
- Ягаднік // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. — Мн.: БелЭн, 2004.