Ягор Усеваладавіч Філіпенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Ягор Філіпенка
Egor Filipenko.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ягор Усеваладавіч Філіпенка
Нарадзіўся 10 красавіка 1988({{padleft:1988|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (26 гадоў)
Мінск, БССР, СССР
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 194 см
Вага 86 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі БАТЭ
Нумар 21
Кар'ера
Моладзевыя клубы
2001 — 2005 Сцяг Беларусі БАТЭ-РМ
Клубная кар'ера*
2005 — 2007 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 23 (2)
2008 — 2011 Сцяг Расіі Спартак (Масква) 16 (1)
2009   Сцяг Расіі Том (Томск) 2 (0)
2010   Сцяг Расіі Сібір (Новасібірск) 18 (0)
2011   Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 20 (2)
2012 — Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 41 (3)
Нацыянальная зборная**
2004 — 2005 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 4 (0)
2006 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 4 (0)
2009 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 21 (3)
2007 — Сцяг Беларусі Беларусь 32 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 08.03.2014.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 10.09.2014.

Ягор Філіпенка (нар. 10 красавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, гуляе на пазіцыі абаронцы.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Змена», у маладосці апынуўся ў структуры барысаўскага БАТЭ. З 2005 года стаў выступаць за дубль, а ў 2007 замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан.

У кастрычніку 2007 перайшоў у маскоўскі «Спартак». У сезоне 2008 правёў у чэмпіянаце 11 матчаў. У першай палове 2009 знаходзіўся ў арэндзе ў «Тамі» (дзе амаль не гуляў з-за траўмы). Другую палову 2009 правёў у складзе «Спартака», а ў сезоне 2010 выступаў у «Сібіры», дзе галоўным трэнерам быў былы настаўнік БАТЭ Ігар Крывушэнка.

У лютым 2011 вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан, і пасля заканчэння тэрміну арэнды ў лютым 2012 быў выкуплены барысаўскім клубам. У ліпені-жніўні 2012 і красавіку-маі 2013 не гуляў з-за траўм, але потым вяртаўся на пазіцыю асноўнага цэнтральнага абаронцы.

У зборнай[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011. У матчы супраць Чэхіі за трэцяе месца забіў гол на 88-й хвіліне, які прынёс беларусам перамогу 1:0 і разам з ёй пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012.

Яшчэ 12 верасня 2007 дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Славеніі. Пасля 2008 перастаў выклікацца ў галоўную каманду, вярнуўся ў склад зборнай улетку 2011.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]