Язэп Семяжон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Язэп Семяжон
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 лістапада 1914(1914-11-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1990(1990-08-16) (75 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, літаратуразнавец, настаўнік, літаратар
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»

Язэп Іванавіч Семяжон, Іосіф Семяжонаў (Семежонаў) (16 лістапада 1914, в. Пятровічы, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 16 жніўня 1990) — беларускі перакладчык і паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і лесніка. Пасля заканчэння Смілавіцкай сярэдняй школы (1930) працаваў у калгасе рахункаводам, вучыўся на драматычных курсах у Мінску. У 1932—1934 — акцёр БДТ-3. Скончыў факультэт замежных моў Мінскага педагагічнага інстытута (1938). У 1938—1940 служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь, у савецка-фінляндскай вайне. Настаўнічаў у роднай вёсцы. У 1941—1945 удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дэмабілізаваўся ў 1959. Выкладаў замежныя мовы ў Мінскім сувораўскім вучылішчы (1953—1960), у БДУ (1961—1975), адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь» (1962—1967). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1954).

Дэбютаваў вершамі ў 1931. Перакладамі пачаў займацца з 1938. Перакладаў з англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, польскай, чэшскай, славацкай, рускай, літоўскай і іншых моў. У яго перакладзе выйшлі «Кароль Лір» У. Шэкспіра («Трагедыі», 1954), кніжка паэзіі Дж. Радары «Неапаль без сонца» (1955), Р. Бёрнса «Шатландская слава» (1957) і «Вам слова, Джон Ячмень» (1983), раман М. Твэна «Жанна д’Арк» (з Н. Цімафеевай, 1961), зборнік класічнай і сучаснай паэзіі В’етнама «Апалены лотас» (1968), паэма беларускага паэта-лацініста М. Гусоўскага «Песня пра зубра» (1973), кніга выбраных перакладаў паэзіі «Сем цудаў свету» (1977), раман Г. Ота «Пара ў дарогу, буслы!» (з У. Чапегам, 1982), паэма А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1985), зборнік Дж. Байрана «Лірыка» (1989), камедыі У. Шэкспіра «Дванаццатая ноч, альбо Чаго пажадаеце», «Утаймаванне наравістай» (зборнік У. Шэкспіра «Тры камедыі», 1989).

Выступаў з артыкуламі па пытаннях мастацкага перакладу.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, польскім ордэнам Залатой Зоркі Заслугі і медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]