Ян Налепка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Налепка
славацк.: Ján Nálepka
Мянушка Рэпкін
Дата нараджэння 20 верасня 1912(1912-09-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 1943(1943-11-16)[2][1] (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  Чэхаславакія
 Славакія
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанскі рух
Гады службы 19341943
Званне капітан
брыгадны генерал (пасм.)
Камандаваў 1-ы чэхаславацкі партызанскі аддзел
Бітвы/войны Другая сусветная вайна
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян На́лепка (славацк.: Ján Nálepka; 20 верасня 1912, Сміжані, Спішска-Нова-Вес — 16 лістапада 1943, Оўруч, Жытомірская вобласць, Украінская ССР) — славацкі ваенны, капітан (пасмяротна брыгадны генерал), удзельнік Другой сусветнай вайны, арганізатар і кіраўнік партызанскага атраду на тэрыторыі Беларусі. Адзіны славак, які атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Славак. Нарадзіўся ў вёсцы Сміжані (раён Спішска-Нова-Вес, Усходняя Славакія) ў сялянскай сям'і. У 1931 скончыў настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам у школах у Марыкавай, Белых Водах, Ступаве і Порубе пад Вігорлатам.

У 1934 прызваны ў чэхаславацкае войска, у 1936 скончыў афіцэрскую школу, атрымаўшы званне падпаручніка, пазней паручніка[3]; служба ў войску адбывалася з перапынкамі. У сакавіку 1939 года мабілізаваны ў славацкае войска[4]; з пачаткам Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у нападзе на Польшчу.

Улетку 1941 урад Славакіі накіраваў 2-ю пяхотную дывізію, у якой служыў Я. Налепка, на савецка-нямецкі фронт[3]. У лютым 1942 прызначаны ад'ютантам камандзіра палку, а пазней — начальнікам штабу 101-га славацкага палка, раскватэраванага ў Ельску. Паступова сабраў вакол сябе па-антынацысцку настроеных аднадумцаў, з дапамогай якіх арганізаваў падпольную дзейнасць і пераходы славацкіх салдат на савецкі бок. Адначасна са жніўня 1942 наладзіў сувязь з савецкімі партызанамі[4] ў Мінскай і Палескай абласцях. Перапраўляў мясцовым жыхарам і партызанам харчаванне, лекі і звесткі пра дзейнасць нямецкіх ваенных адзінак і іх памагатых.

Уночы з 14 на 15 мая 1943 ён з групай афіцэраў і салдат палку перайшоў на бок савецкіх партызанаў, злучыўшыся з імі ў раёне вёскі Рамязы. 18 мая ў партызанскім злучэнні Аляксандра Сабурава быў створаны партызанскі аддзел з былых славацкіх ваенных, камандзірам якога быў прызначаны Ян Налепка[5][6], які ўзяў сабе мянушку Рэпкін.

Улетку і ўвосень 1943 года 1-ы чэхаславацкі партызанскі аддзел пад яго камандаваннем неаднакроць вылучаўся ў бітвах з нямецкімі войскамі.

Наконадні 26-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі (1943) Налепка быў прыняты кандыдатам у сябры ВКП(б)[4].

7 лістапада 1943 Налепка браў удзел у знішчэнні нямецкага гарнізона ў Давыд-Гарадку.

16 лістапада чэхаславацкі партызанскі аддзел Яна Налепкі ва ўзаемадзеянні з савецкімі партызанамі і войскамі 1-га Украінскага фронту ўдзельнічаў у баях за вызваленне горада Оўруч Жытомірскай вобласці УССР[4]. Чэхаславацкі аддзел пад камандаваннем Я. Налепкі атакаваў Оўруч з поўдня, захапіў і ўтрымліваў (нягледзячы на контратакі суперніка) мост праз раку Норынь, а пасля аказаў дапамогу савецкім партызанам у баях у раёне аэрадрому і за чыгуначную станцыю. Ян Налепка загінуў падчас бою за будынак вакзалу, у момант штурму аднай з доўгатэрміновых агнявых кропак ворага[7].

Месца пахавання[правіць | правіць зыходнік]

Ян Налепка пахаваны ў братэрскай магіле вояў чэхаславацкага корпуса ў горадзе Чарнаўцы. Тут быў узведзены мемарыял савецка-чэшскіх салдат, дзе пахаваныя 58 чалавек. У яго гонар названая таксама вуліца, што падыходзіць да мемарыялу, і сярэдняя школа, размешчаная побач. У ёй у 1970 быў адчынены музей імя Яна Налепкі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

7 мая 2004 года быў выдадзены загад прэзідэнта Славацкай Рэспублікі аб наданні Яну Налепку звання брыгаднага генерала (пасмяротна).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Яну Налепку ў Спіскай Новай Весі

У горадзе Оўруч Яну Налепку пастаўлены помнік, яго імем названыя вуліца і сярэдняя школа[4].

У 1948 вёска Вандрышаль у раёне Гелніца была перайменавана ў Налепкава.

Імем Яна Налепкі названыя вуліцы ў Ельску і Лельчыцах, у шматлікіх населеных пунктах Славакіі і вуліца ў чэшскім Брне.

У Ельску захаваўся драўляны аднапавярховы дом (вул. Савецкая, дом № 40), у якім у 1942—1943 пражываў Ян Налепка, на ім усталяваная мемарыяльная дошка[5].

У культуры і мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

  • «Заўтра будзе позна» (чэшск.: Zajtra bude neskoro) — савецка-чэхаславацкі фільм пра Яна Налепку, зняты ў 1971 годзе.
  • карціна «Герой Савецкага Саюза капітан Ян Налепка» (палатно, алей). Мастак Н. Я. Бут, 1979.

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Налепка Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г д Налепка, Ян // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 17. М., «Советская энциклопедия», 1974. стр. 225
  4. а б в г д Налепка, Ян // Советская военная энциклопедия. / ред. Н. В. Огарков. том 5. М., Воениздат, 1978. стр. 481—482
  5. а б Ян Налепка Архівавана 11 лістапада 2013. / сайт Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны
  6. Л. Н. Бычков. Партизанское движение в годы Великой Отечественной войны в 1941—1945 (краткий очерк). М., «Мысль», 1965. стр.317—318
  7. История Великой Отечественной войны Советского Союза, 1941—1945 (в шести томах). / редколл., П. Н. Поспелов и др. том 3. М., Воениздат, 1961. стр. 342
  8. Налепка, Ян // Советская историческая энциклопедия / редколл., гл. ред. Е. М. Жуков. том 9. М., Государственное научное издательство «Советская энциклопедия», 1966. стр. 882

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Налепка Ян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Д. Ю. Белинский, М. Б. Погребинский. Подвиг Яна Налепки. М., 1959.
  • Viliam Šalgovič. Ján Nálepka. Martin, «Osveta», 1962.
  • Mária Jakubovičová. Učitel Nálepka. Banska Bystrica, 1970.
  • Viliam Šalgovič. Kapitán Repkin odchádza. 4 vyd. Bratislava, Obzor, 1976. — 234 s.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]