Ян Палах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Палах
Jan Palach
Помнік на месце самаспалення Яна Палаха і Яна Заіца
Род дзейнасці студэнт
Дата нараджэння 11 жніўня 1948(1948-08-11)
Месца нараджэння в.Вшэтаты
Дата смерці 19 студзеня 1969(1969-01-19) (20 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Чэхіі Чэхаславакія
Веравызнанне Евангелічная царква чэшскіх братоў[4]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Ян Палах (чэшск.: Jan Palach; 11 жніўня 1948, Вшэтаты — 19 студзеня 1969, Прага) — студэнт спецыяльнасці «гісторыя і палітычная эканомія» Філасофскага факультэта Карлава ўніверсітэта ў Празе, які ў знак пратэсту супраць акупацыі Чэхаславакіі войскамі Савецкага саюза і іншых краін Варшаўскага дагавора 16 студзеня 1969 года, абліў сябе бензінам і здзейсніў самаспаленне каля Нацыянальнага музея на Вацлаўскай плошчы ў Празе. Памёр праз 3 дні ў шпіталі Карлава ўніверсітэта. Студэнт-скульптар Ольбрам Зубэк зрабіў з яго пасмяротную маску. 25 студзеня пахаванне Палаха на Альшанскіх могілках перарасло ў дэманстрацыю.

У кастрычніку 1973 рэшткі Палаха былі тайна эксгумаваны супрацоўнікамі чэхаславацкіх спецслужбаў, апаганены і перанесены на могілкі ў горадзе Вшэтаты, але пасля аксамітнай рэвалюцыі яны ізноў былі перапахаваны на Альшанскіх могілках.

Пасля смерці Палаха да красавіка 1969 года яшчэ 26 чалавек здзейснілі спробы самагубства, у пратэст супраць савецкай інтэрвенцыі і задушэння Пражскай вясны 1968 года, у тым ліку 7 загінулі. Адзін з іх — Ян Зайіц — скончыў з сабой таксама на Вацлаўскай плошчы.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Палаха 22 жніўня 1969 года чэшскі астраном-эмігрант Лубаш Когаўтак назваў астэроід (1834) Палах.

Італьянскі музыкант, выканаўца, пісьменнік і акцёр Франчэска Гучыні (італ.: Francesco Guccini) прысвяціў яму песню «Primavera di Praga» (Пражская вясна), якая ўвайшла ў альбом Гучыні «Due anni dopo» (Два гады пасля), які выйшаў у 1970 годзе.

Чэшскі бард Карал Крыл прысвяціў Яну Палаху некалькі песень.

Адна з цэнтральных плошчаў Прагі носіць яго імя.

На Вацлаўскай плошчы ў Празе, перад будынкам Нацыянальнага музея, быў адкрыты помнік у яго гонар. Ён уяўляе сабой драўляны крыж умураваны ў каменную маставую.

Кліп гурта Kasabian на песню «Club Foot» прысвечаны Палаху.

Песня «Torches» з альбому VII: Sturm Und Drang амерыканскага гурта Lamb of God натхнёная дзеяннямі Палаха.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]