Варшаўскі дагавор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варшаўскі дагавор
Арганізацыя Варшаўскага Дагавора
Ваенны альянс
Штаб-кватэра Сцяг СССР СССР, Масква
Удзельнікі 7 сталых удзельнікаў
Афіцыйныя мовы Руская, нямецкая, польская, венгерская, чэшская, румынская, балгарская
Камандуючыя аб’яднанымі ваеннымі сіламі краін АВД Іван Конеў (1955—1960)
Віктар Кулікоў (1977—1991)
Начальнік штаба аб’яднаных ваенных сіл краін АВД Аляксей Антонаў (1955—1962)
Уладзімір Лобаў (1989—1990)
Гістарычныя падзеі
Дагавор падпісаны
Венгерскае паўстанне
Аперацыя «Дунай»
Дагавор скасаваны
17 мая 1955
4 лістапада 1956
21 жніўня 1968
1 ліпеня 1991

Варша́ўскі дагавор (Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе) ад 14 мая 1955 года — дакумент, які аформіў стварэнне ваеннага саюза еўрапейскіх сацыялістычных дзяржаў пры вядучай ролі Савецкага Саюза — Арганізацыі Варшаўскага дагавора (АВД) і замацаваў двухпалярнасць свету на 34 года. Складанне дагавора з’явілася зваротнай мерай на далучэнне Заходняй Германіі да НАТА[1].

Дагавор падпісаны Албаніяй, Балгарыяй, Венгрыяй, ГДР, Польшчай, Румыніяй, СССР і Чэхаславакіяй 14 мая 1955 на Варшаўскай нарадзе еўрапейскіх дзяржаў па забеспячэнні міру і бяспекі ў Еўропе.

Дагавор набыў моц 5 чэрвеня 1955 года. 26 красавіка 1985 года, з прычыны заканчэння тэрміну дзеяння, быў падоўжаны на 20 гадоў.

У сувязі з пераўтварэннямі ў СССР і іншых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў лютым 1991 года дзяржавы-ўдзельнікі АВС скасавалі яе ваенныя структуры, а 1 ліпеня 1991 года ў Празе падпісалі Пратакол аб поўным спыненні дзеяння Дагавора.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Умовы дагавора[правіць | правіць зыходнік]

Дагавор складаўся з прэамбулы і 11 артыкулаў. У адпаведнасці з яго ўмовамі і Статутам ААН, дзяржавы — удзельнікі Варшаўскага дагавора абавязваліся ўстрымлівацца ў сваіх міжнародных адносінах ад пагрозы сілай ці яе ўжывання, а ў выпадку ўзброенага нападу на каго-небудзь з іх, аказаць неадкладную дапамогу ўсімі сродкамі дзяржавам, якія падвергліся нападу.

Кіроўныя органы[правіць | правіць зыходнік]

  • Палітычны кансультатыўны камітэт (ПКК) — для правядзення кансультацыяй і разгляда пытанняў, якія ўзнікаюць у сувязі з ажыццяўленнем Варшаўскага дагавора.
  • Аб’яднанае камандаванне ўзброенымі сіламі (АКУС) — для забеспячэння ўзаемадзеяння ўзброеных сіл і ўмацавання абараназдольнасці краін-удзельніц Варшаўскага дагавора.

Ваенныя кіраўнікі АВД[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнакамандуючыя Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краін-удзельніц Варшаўскага дагавора[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба Аб’яднаных узброеных сіл краін-удзельніц Варшаўскага дагавора[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Жнівень 1968 года — увод войскаў у Чэхаславакію (прыгнечанне Пражскай вясны).

Дэкларацыі[правіць | правіць зыходнік]

На Маскоўскім пасяджэнні ПКК (1958) была прынята Дэкларацыя, у якой прапанавалася скласці пакт пра ненапад паміж дзяржавамі — удзельнікамі Варшаўскага дагавора і членамі НАТА.

У прынятай на пасяджэнні ПКК у Маскве (1960) Дэкларацыі саюзныя дзяржавы ўхвалілі рашэнне савецкага ўрада ў аднабаковым парадку адмовіцца ад ядзерных выпрабаванняў пры ўмове, што заходнія дзяржавы таксама не адновяць ядзерных выбухаў, і заклікалі стварыць спрыяльныя ўмовы для завяршэння выпрацоўкі дагавора пра спыненне выпрабаванняў ядзернай зброі.

На Варшаўскай нарадзе ПКК (1965) абмяркоўвалася становішча, якое склалася ў сувязі з планамі стварэння шматбаковых ядзерных сіл НАТА, а таксама разгледжаныя ахоўныя меры на выпадак ажыццяўлення гэтых планаў. Будапешцкая нарада ПКК (1966) — прынята Дэкларацыя пра ўмацаванне міру і бяспекі ў Еўропе.

Вучэнні і манеўры[правіць | правіць зыходнік]

Праводзіліся сумесныя камандна-штабныя і ваенныя вучэнні і манеўры. Вучэнні праводзіліся на тэрыторыі ўсіх уваходных у АВД краін. Найбольш буйнымі сталі вучэнні пад кодавымі назвамі «Квартэт» (1963), «Кастрычніцкі штурм» (1965), «Радопы» (1967), «Днепр» (1967), «Поўнач» (1968), «Братэрства па зброі» (1970), «Захад-81» (1981), «Шчыт-82» (1982).

Разведка[правіць | правіць зыходнік]

Падчас дзеяння Варшаўскага Дагавора паміж разведкамі краін-удзельніц вялася сталая каардынацыя, з 1979 года пачала дзейнічаць глабальная сістэма радыёэлектроннай разведкі — Сістэма аб’яднанага ўліку даных пра праціўніка (САУД), якая ўключала ў сябе сродкі радыёэлектроннай і касмічнай разведкі СССР, Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, ГДР, а таксама краін, якія не ўваходзілі ў Варшаўскі Дагавор — В’етнама, Манголіі і Кубы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. David S. Yorst. NATO Transformed: The Alliance’s New Roles in International Security. (Washington D.C.: U.S. Institute of Peace Press, 1998), 31.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]