Ян Пётр Норблін
| Жан-П'ер Норблен дэ ла Гурдэн | |
Аўтапартрэт |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Жанр: | |
Ян Пётр Норблін (15 чэрвеня 1745 — 23 лютага 1830) — французскі мастак, гравёр і карыкатурыст; заснавальнік жанравага жывапісу ў Рэчы Паспалітай, адзін з найвыбітнейшых мастакоў эпохі Станіслава Аўгуста.
Змест |
Біяграфія[правіць]
- 1745 г. — нарадзіўся ў Мізі-сюр-Іон (Францыя). Вучыўся ў Дрэздэне ў Франчэска Казановы, дзе пазнаёміўся з Адамам Казімірам Чартарыйскім.
- 1774 г. — прыяжджае ў Рэч Паспалітую, дзе становіцца каралеўскім прыдворным мастаком. Сёлета засноўвае мастацкую школу, якая дзейнічала да 1804.
- 1804 г. — вярнуўся ў Францыю.
- 1830 г. — памёр у Парыжы.
Школа жывапісу[правіць]
Школа значна ўплывала на развіццё жывапісу Рэчы Паспалітай XVIII ст. У ёй вучыліся такія мастакі, як Ян Рустэм і Міхал Плоньскі.
Творчасць[правіць]
На заказ Чартарыйскіх, Норблін маляваў партрэты, пейзажы і гістарычныя сцэны, але найбольшае значэнне маюць яго замалёўкі жыцця польскіх мястэчак XVIII ст.: вобразы павятовай шляхты, яўрэяў, сялян. Таксама Норблін быў сведкам лёсавызначальных падзей гісторыі Рэчы Паспалітай — Чатырохгадовага Сейма і паўстання 1794 г. Творы пра гэты перыяд — «Павешанне здраднікаў», «Касінеры пад Рацлавіцамі», «Прыняцце Канстытуцыі 3 мая» — маюць вялікае гістарычнае значэнне.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Пётр Норблін- Біяграфія
- Норблен-де-ла-Гурден // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Норблен-дэ-ла-Гурдэн у Воўчыне