Ясень пенсільванскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ясень пенсільванскі
Агульны від
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fraxinus L.

Прыродны арэал ясеня пенсільванскага
выява
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   32929
NCBI   56036
EOL   579248
GRIN   g:306
IPNI   105864-2

Ясень пенсільванскі (Fraxinus pennsylvanica) - дрэва , від роду Ясень ( Fraxinus ) сямейства Маслінавыя (Oleaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ясень пенсільванскі - дрэва вышынёй 16-48 метраў. У старых раслін кара шэрага або цёмна-шэрага колеру. Маладыя пабегі маюць жаўтлява-шараваты або шэры колер.

Пупышкі бурага колеру. Галоўны стрыжань ліста і ніжняя частка лісточкаў войлочна апушенныя або голыя. Лісце мае 4-8 лісточкаў, даўжыня 10-40 см. Лісточкі моцна адрозніваюцца па форме: даўжынёй 4-13 см і шырынёй 2-8 см, размешчаны на кароткіх чарошачках або сідзячыя, форма авальная або прадаўгаватая, вярхушка часцей за ўсё выцягнутая, боку суцэльныя альбо з невялікімі зубчыкамі.

Кветкі апыляюцца ветрам, аднаполыя. Суквецце - мяцелка даўжынёй 5-20 см. Кубачак калакольчаты, з правільнымі зубчыкамі, няшчыльна прыжатая яго да плоду. Колькасць тычынак - 2.

Завязь верхняя, з двума гнёздамі. Песцік кароткі. Лычык двухлопасцевы. Плод - крылатка, лопатчатая, паступова пашыраецца ад падставы, даўгавата-эліптычнай формы, зверху закругленая або трохі завостраная, даўжынёй 3-7 см, шырынёй 0,5-1,2 см, у ніжняй палове крылы адсутнічаюць. Арэшак карацей крылаткі. Красаванне адбываецца ў чэрвені. Плоданасіць у жніўні.

Экалогія і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Ясень пенсільванскі расце звычайна каля берагоў рэк і азёр. Значна менш ужываецца як дэкаратыўная расліна, чым ясень звычайны, таму ў гарадах яго высаджваюць значна радзей. Выкарыстоўваецца ў вільготных глебах у паўночных раёнах, дзе ясень звычайны ня здольны выжыць з-за маразоў.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Ясень пенсільванскі распаўсюджаны ў паўднёвых правінцыях Канады, а таксама ў усходніх і цэнтральных штатах ЗША.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Fraxinus pensylvanica a1.jpg
Fraxinus pennsylvanica leaf.jpg
Green Ash (Fraxinus pennsylvanica) bark detail.jpg
Young green ash cross-section.tiff
Злева направа: 1 — плады; 2 — ліст крупным планам; 3 — кара; 4 — ствол у разрезе

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».