З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ястрабо́к (Hieracium) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства астравых. Каля 1000 відаў (на 1974), пашыраны ў Паўночным паўшар'і і Паўднёвай Амерыцы.
У Беларусі 23 віды[3], найбольш пашыраныя: ястрабок валасісты ці ястрэц (Hieracium pilosella), лекавая расліна, ястрабок ранні (Hieracium auricula), ястрабок лугавы (Hieracium pratense), ястрабок парасоністы (Hieracium umbellatum).
Расліны апушаныя, вышыня 7—170 см. Сцяблы простыя або галінастыя, нярэдка бязлістыя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, жоўтыя, зрэдку аранжавыя або пурпуровыя, сабраныя ў кошыкі. Плод — сямянка з чубком. Растуць на палях, у лясах.
Зноскі